У Наваполацку працягваюцца затрыманні, падчас якіх людзей апытваюць пра Сяргея Ерамеева і правяраюць на паліграфе
Агульная колькасць тых, хто прайшоў праз затрыманні, невядомая.
Кагосьці адпускаюць пасля шматгадзіннай гутаркі пра знаёмства з Сяргеем Ерамеевым, затрыманым ФСБ нібыта за дыверсію на БАМе, кагосьці вязуць адразу ў суд і судзяць па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП — калі ў тэлефоне знаходзяць «экстрэмісцкія» падпіскі, піша «Вясна».
Пра крымінальныя справы, распачатыя супраць кагосьці з затрыманых апошнімі днямі, пакуль інфармацыі няма. Затрыманні і допыты працягваюцца з 8 снежня.
Пад затрыманні найперш трапляюць тыя, хто, як і Сяргей, меў дачыненне да агульнабеларускага страйку ў 2020 годзе.
Затрыманых распытваюць, ці былі яны знаёмыя з былым «нафтанаўцам», якога абвінавацілі ў падрыве цягнікоў у Паўночна-Муйскім тунэлі БАМа 29 і 30 лістапада, ці казаў ён раней пра такія намеры.
-
Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні
-
Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною
-
Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі
Каментары