Дарадца прэзідэнта Літвы выступіў за ўніфікацыю абмежавальных мер для беларусаў і расіян
Офіс прэзідэнта працягвае прытрымлівацца пазіцыі, што Літва павінна ўніфікаваць абмежавальныя меры для беларусаў і расіян. На думку галоўнага дарадцы прэзідэнта Кястуціса Будрыса, гэта дасць інстытутам краіны больш інструментаў для праверкі замежнікаў, што прыязджаюць, і скароціць іх бескантрольнае перамяшчэнне, піша Delfi.lt.
Акрамя таго, як кажа К.Будрыс, дзеючая працэдура выдачы дазволаў беларусам на пражыванне ў Літве недасканалая.
Дарадца падкрэслівае, што Літва павінна ўжываць да беларусаў тыя ж прававыя інструменты, якія ўжо прымяняюцца да грамадзян Расіі.
«Гэта неабходна для таго, каб даць інстытутам на мяжы інструменты для больш дбайнай праверкі і ацэнкі, каб паменшыць магчымасць бескантрольнага прыбыцця сюды», — у аўторак сказаў К.Будрыс.
«У нас скажоная, зручная для сімуляцыі сістэма — з аднаго боку, мы не выдаём візы грамадзянам Беларусі, але іх выдаюць суседнія краіны, і на падставе гэтых віз мы выдаём від на жыхарства ў Літве. (…) Ёсць шмат аспектаў, якія мы спрабуем замяць, і адказ вельмі зразумелы — калі існуюць правераныя меры, якія працуюць супраць расійскіх грамадзян і забяспечваюць і павышаюць нашу бяспеку, чаму б не ўжыць іх тут?», — задаў рытарычнае пытанне дарадца прэзідэнта.
К.Будрыс таксама падкрэсліў, што высновы Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, на падставе якіх цяпер у Сейме ініцыююцца папраўкі да абмежавальных для беларусаў законаў, з'яўляюцца фактычнай ацэнкай сітуацыі і павінны не падвяргацца сумневу з боку палітыкаў.
Каментары
Уніфікацыя бессэнсоўных абмежаванняў супраць грамадзян - так!