Свет88

Новы прэзідэнт Аргенціны пачаў кіраванне краінай са словаў «Грошай няма»

Эканаміст Хаўер Мілей, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Аргенціне і называе сябе анарха-капіталістам і лібертарыянцам, учора ўступіў на пасаду падчас цырымоніі інаўгурацыі ў Буэнас-Айрэсе.

Хаўер Мілей і яго сяброўка Фаціма Флорэс пакідаюць Калон-тэатр пасля ўрачыстага прыняцця цырымоніі інаўгурацыі. Фота: Matilde Campodonico / AP

У нядзелю раніцай Мілей быў прыведзены да прысягі ў будынку Нацыянальнага кангрэса, і ўжо экс-прэзідэнт Альберта Фернандэс усклаў на яго прэзідэнцкую стужку цераз плячо. Некаторыя з прысутных заканадаўцаў скандавалі слова «Свабода!», піша Бі-бі-сі.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Мілей абяцаў ачысціць палітычны істэблішмент ад карупцыі, ліквідаваць Цэнтральны банк, які ён абвінавачваў у друкаванні грошай і раздзіманні інфляцыі, і замяніць песа далярам ЗША.

Аднак падчас інаўгурацыйнай прамовы Мілей заявіў, што краіну чакаюць жорсткія меры эканоміі.

«На жаль, я павінен вам зноў сказаць: грошай няма. Галоўнае — у захадаў эканоміі няма альтэрнатывы і няма альтэрнатывы шокавай тэрапіі, — сказаў ён. — Мы ведаем, што ў кароткай перспектыве сітуацыя пагоршыцца. Але потым мы ўбачым плён нашых намаганняў».

53-гадовую зорку тыктока, музыканта, эканаміста і тэлевядучага з ускудлачанымі валасамі і густымі бакенбардамі параўноўвалі з былымі прэзідэнтамі ЗША і Бразіліі — Дональдам Трампам і Жаірам Балсанару адпаведна. Такую рэпутацыю ён заслужыў сваім рэзкім стылем і супярэчлівымі выказваннямі.

Аднак падчас нядаўняга візіту ў ЗША Мілей сустрэўся не з Трампам, а паабедаў з іншым экс-прэзідэнтам — Білам Клінтанам, пасля чаго сустрэўся з адным з памочнікаў Джо Байдэна ў пытаннях бяспекі.

Менавіта абед з Клінтанам, які амаль па ўсіх пытаннях знаходзіцца на супрацьлеглым ад Мілея баку палітычнага спектру, стаў галоўнай нечаканасцю першай замежнай паездкі новаабранага прэзідэнта Аргенціны, якая адбылася яшчэ да яго ўступлення на пасаду.

Але пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў, на якіх ён заняў другое месца, Мілей некалькі «зменшыў абароты» і пастараўся паднесці краіне вобраз некалькі больш стрыманага палітыка.

Цяпер, зрабіўшы свой выбар, аргенцінцы, амаль напэўна, задаюцца пытаннем: як менавіта будзе паводзіць сябе новы прэзідэнт.

Яго ўмеранасць можа тлумачыцца прагматычнымі меркаваннямі, улічваючы маштаб велізарнай задачы, яго палітычную неспрактыкаванасць і неабходнасць неяк супрацоўнічаць з іншымі партыямі для рэалізацыі сваёй праграмы ў Кангрэсе, дзе яго партыя знаходзіцца ўсяго на трэцім месцы па колькасці займаных месцаў.

На інаўгурацыі прысутнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Хаўер Мілей першым указам скараціў колькасць міністэрстваў з 18 да 9.

У краіне будуць дзейнічаць міністэрствы абароны, замежных спраў, эканомікі, унутраных спраў, бяспекі, інфраструктуры, юстыцыі, міжнароднага гандлю і культуры, аховы здароўя і чалавечага капіталу.

Каментары8

  • Пусть ещё печатают.
    11.12.2023
    Деньги это договор между людьми при поддержке государства для упрощения обмена делами-телами.
    Пусть передоговорятся, что есть деньги и деньгами.
  • гоблен
    11.12.2023
    Зеленский, говорите, в ЛатАм выбралсо? Хавьер работает на опережение :))
  • Свабода наступае
    11.12.2023
    "Аднак падчас інаўгурацыйнай прамовы Мілей заявіў, што краіну чакаюць жорсткія меры эканоміі."

    Што значыць "аднак"? Пазіцыя Мілея наконт рэзкага скарачэння дзярж выдаткаў была вядомая даўно. Гэта адзін з ключавых момантаў ліберальных/лібертарыянскіх рэформаў (а, ну так, Мілей жа ў СМІ ў першую чаргу ультраправы папуліст, а паняцце "ліберал" журналістам невядомае). І менавіта таму называнне Мілея папулістам надта не мела сэнсу. Скарачэнне дзярж выдаткаў заўсёды было непапулярнай, але неабходнай мерай. Скарачэнне міністэрстваў у 2 разы – выдатны першы крок на дарозе да квітнеючай Аргентыны.

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць1

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць1

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →