У Кіеве адкрылі помнік Герою Украіны, які мужна паводзіў сябе перад расстрэлам ФОТАФАКТ
У Кіеве адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Герою Украіны Аляксандру Маціеўскаму. Помнік усталявалі на тэрыторыі Нацыянальнага гісторыка-архітэктурнага музея «Кіеўская крэпасць», піша «Укрінфарм».
Аўтары помніка расказалі, што працавалі над праектам больш за два месяцы. Каб стварыць дакладную скульптуру, яны выкарыстоўвалі пластылін, гліну, сілікон і камп'ютарныя тэхналогіі. Мастак-скульптар Алег Цось адзначыў, што ім важна было перадаць погляд загінулага героя.
Раней помнік Аляксандру Маціеўскаму паставілі ў горадзе Нежын на Чарнігаўшчыне, адкуль ён быў родам.
Аляксандр Маціеўскі трапіў у палон да расейцаў каля горада Салядар Данецкай вобласці і быў расстраляны імі за словы «Слава Украіне!» Пра гэта стала вядома пасля з'яўлення ў сеціве запісанага акупантамі відэа.
У Нежыне адкрылі мемарыял героям-абаронцам Украіны
У Тбілісі адкрылі помнік Герою Украіны Аляксандру Маціеўскаму. Яго расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!»
У цэнтры Кіева з'явіўся мурал з выявай расстралянага расіянамі ўкраінскага байца
«Слава Украіне!» СБУ канчаткова ўстанавіла асобу расстралянага ў палоне байца. Зяленскі прысвоіў яму званне Героя Украіны
Брыгада Чарнігаўскай тэрабароны апазнала ў рэзанансным відэа свайго байца — яго расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!»
Каментары