Аб'ект, з-за якога ў Латвіі падымалі ў паветра знішчальнікі, аказаўся чарадой птушак. Пра гэта паведамляе Delfi.lv.
Раней Мінабароны Латвіі паведаміла, што 17 верасня каля 9-й раніцы быў выяўлены неапазнаны аб'ект, які перасек беларуска-латвійскую мяжу. У паветра былі паднятыя знішчальнікі, але яны ніякага аб'екта не знайшлі.
«Як пацвердзілі ў аўторак у другой палове дня ў УС агенцтву LETA, сістэмы назірання ў паветры зафіксавалі чараду птушак, але падазроных аб'ектаў выяўлена не было», — гаворыцца ў паведамленні гэтага агенцтва.
Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА
У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі
Беспілотнік, які ўпаў у Латвіі, быў начынены выбухоўкай
Прэзідэнт Літвы: Трэба ўзмацніць СПА краін Балтыі
Латыша затрымалі ў Беларусі за бела-чырвона-белую палоску на каўняры курткі?
Каментары
Стрымгаоў перадухіленае парушэньне закону!