У Бярозаўскім раёне аднагадовае дзіця атруцілася вадкасцю для вэйпаў
Здарэнне адбылося ўвечары 3 снежня. Медыкі хуткай дапамогі прыехалі на выклік да аднагадовага дзіцяці з прыкметамі атручэння, піша BEREZA.BY.
Як высветлілася, хлопчык ужыў вадкасць для запраўкі электронных цыгарэт.
Малога шпіталізавалі ў рэанімацыю райбальніцы. Пра яго цяперашні стан невядома.
Каментары