Свет88

Памёр Генры Кісінджэр

Памёр Генры Кісінджэр, былы дзяржсакратар ЗША. Яму было роўна сто гадоў.

Генры Кісінджэр. Фота: Evan Vucci /AP

Як абвясціла кансультацыйная фірма Кісінджэр, Kissinger Associates, былы дзяржсакратар памёр у сваім доме ў штаце Канэктыкут.

Генры Кісінджэр як дарадца па нацыянальнай бяспецы і затым дзяржсакратар пры прэзідэнтах Рычардзе Ніксане і Джэральдзе Фордзе ў 1969-1977 гадах быў адным з архітэктараў палітыкі разрадкі ў адносінах з таталітарным Савецкім Саюзам, нагадвае Бі-бі-сі.

У 1973 годзе ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру за сваю ролю ў дасягненні Парыжскага мірнага пагаднення, якое на час спыніла вайну ў В'етнаме і, як меркавалася, павінна было яе завяршыць.

Погляды Кісінджэра на знешнюю палітыку фармаваліся ў гады супрацьстаяння двух звышдзяржаў, ЗША і СССР, ён быў прыхільнікам realpolitik — палітыкі лавіравання і пошуку магчымага, часцяком на шкоду прынцыпам. Такім ён і застаўся да канца, што неаднаразова дэманстраваў у апошнія гады.

Летам гэтага года ва ўзросце 100 гадоў ён наведваў Кітай.

Каментары8

  • Рабіндранат Кагор
    30.11.2023
    Крывадушная жаба, адна з тых, з-за якіх існуюць дыктатуры.
  • Янка
    30.11.2023
    Рабіндранат Кагор, цалкам згодны. Праз гэткіх гандляроў дэмакратычнымі каштоўнасцямі СССР моцна распаўсюдзіл свой уплыў па ўсёй планеце, зараз маем большасць у ААН за дыктатурамі, яе поўную імпатэнтнасць у справе захавання міжнароднай бяспекі і беспакаранасць дыктатараў.
  • Used
    30.11.2023
    Гамбіт з Кітаем ў тыя гады ўспамінаюць і сёння ў тым ліку ў Кітаі. ЗША тады ратавалі свет ад ядэрнай вайны між СССР і Кітаем якую хацела распачаць Масква. Больш таго ЗША зрабілі Кітай сваім гандлёвым партнёрам. Савецкі блок раскалоўся і больш не сабраўся. Сам Кітай перайшоў фактычна да рынкавай эканомікі.

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў3

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі14

Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»10

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →