Вайна1111

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

Служба бяспекі Украіны ў расійскім Белгарадзе ліквідавала Аляксандра Слісарэнку, які раней адзначыўся як актыўны прадстаўнік акупацыйнай расійскай адміністрацыі на Харкаўшчыне. Пра гэта паведамляюць адразу некалькі ўкраінскіх СМІ на падставе сваіх крыніц у сілавых структурах.

Аляксандр Слісарэнка. Фота з адкрытых крыніц

Так, «Украінская праўда» паведамляе, што колішні намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Аляксандр Слісарэнка быў забіты 16 лістапада ў Белгарадзе. Падрыў аўтамабіля, у якім ён ехаў, па інфармацыі крыніцы выдання, арганізавала Служба бяспекі Украіны.

«Гэты, ужо былы, здраднік калісьці працаваў у органах унутраных спраў Украіны. У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам харкаўскага Антымайдана, а ў 2021-2022 гадах ваяваў за т. зв. «ЛНР» у складзе спецпадраздзялення «Рысь». Улетку 2022 года стаў намеснікам кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці па ўнутранай палітыцы. Датычны да зверстваў расійцаў на акупаванай тэрыторыі.

СБУ выставіла Слісарэнку абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе, аднак ён не з'явіўся на суд. Таму суд сам прыйшоў да яго. Пра падрыў Слісарэнкі расійскія ўлады маўчаць і сёння», — паведаміў суразмоўца «Украінскай праўды».

Каментары11

  • Канцэпт Вагнера
    24.11.2023
    Ні ў якім разе не апраўдваю забойцаў гэтага чалавека. Забойства - гэта заўсёды забойства, пад якім бы соўсам яго не падавалі. Больш за тое, почырк украінскіх кілераў ужо настолькі пазнавальны, што робіцца зразумелым - за забойства Паўла Шарамета (зямля яму пухам) ніхто не адкажа. А гэтая ахвяра, пра якую пішуць у артыкуле, - вельмі характэрны персанаж: мусар-здраднік. Такіх шмат. Хто плоціць, тым і будуць прыслужваць.
  • Kurt
    24.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Спадар
    24.11.2023
    Слава Украине!Героям слава!

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру12

Ахоўніку ў Хойніках дапамог адбіцца ад ваўка ролік у TikTok. Міліцыянеры застрэлілі драпежніка з восьмага разу4

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма1

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →