Грамадства

«Байсол» аб'явіў акцыю «Падорым дзецям цуд», Ігар Случак падтрымаў яе аўкцыёнам

Фонд салідарнасці Bysol абвясціў акцыю, якая ў апошнія гады стала ўжо традыцыйнай. Мэта яе — парадаваць дзяцей палітвязняў на калядныя святы.

«У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэты час знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія сем'і вымушаныя будуць сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным.

Для нас, Беларускага Фонда Салідарнасці BYSOL, важна, каб у гэтыя часы ў сем'ях палітзняволеных свята адбылося нягледзячы ні на што. 

Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя бацькі падарылі сваім дзецям крыху радасці ў гэтыя дні. Дзякуючы цудам, якія мы разам можам зрабіць, як герой вядомай песні, — піша «Байсол», аб'яўляючы збор з намерам сабраць не менш чым 20 000 еўра.

Ахвяраваць на падарункі дзецям палітвязнаў можна па спасылцы.

На падарунак для кожнага дзіцяці плануецца выдзеліць па 100 еўра.

У падтрымку гэтай акцыі выступіў вядомы грамадскі актывіст, «моўны інспектар» і бацька двух малых дзяцей Ігар Случак, які нядаўна разам з сям'ёй пры дапамозе Bysol эвакуяваўся з Беларусі.

Ён ад свайго імя аб'явіў дабрачынны аўкцыён, на які выставіў блок даволі рэдкай маркі «Белпошты» са сваёй асабістай калекцыі. На ёй — рэпрадукцыя легендарнай і культавай карціны «Ева» Хаіма Суціна, што стала адным з сімвалаў пратэстаў 2020 года.

«Не ведаю, чым я кіраваўся падчас эвакуацыі, але замест дыплома аб адукацыі або пальчатак узяў гэты блок марак. То няхай яны паслужаць добрай справе. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на калядныя падарункі дзецям палітвязняў», — напісаў Ігар Случак у фэйсбуку.

Пачатковая стаўка вызначаная ў 100 еўра, то-бок у кошт падарунка для аднаго дзіцяці, мінімальны крок — 15 еўра.

Стаўку можна рабіць у каментарах публічна, або, калі публічнасць немагчымая ці непажаданая, ёсць варыянт напісання аўтару ў асабістыя паведамленні.

Аўкцыён завершыцца 26 лістапада ў 10:16 па Мінску, маркі атрымае чалавек, чыя стаўка будзе найвышэйшай.

На момант публікацыі гэтага матэрыялу стаўка дарасла да 215 еўра.

Каментары

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку6

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл5

Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне

«Не ведаю, з чым звязана». Ганна Бонд абураецца, што не можа расплаціцца беларускай карткай у Вільні20

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА5

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?30

На вайне загінуў чарговы расійскі генерал. Ён датычны да катавальняў у Данецку і забойства амерыканскага Z-блогера2

Праўладны палітолаг заявіў, што Польшча робіць з Беларусі ворага, бо ў яе няма касманаўтаў7

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля10

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку6

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →