Футбалісты Польшчы і Ізраіля самі зладзілі хвіліну маўчання па загінулых ад ХАМАС
УЕФА адмовілася правесці хвіліну маўчання ў памяць аб ахвярах атакі ХАМАС у матчы кваліфікацыі ЧЕ паміж маладзёжнымі камандамі (U21) Польшчы і Ізраіля, які праходзіў учора.
У адказ на забарону футбалісты абедзвюх камандаў вырашылі не гуляць першую хвіліну гэтага матча. Яны проста стаялі на месцы і маўчалі. Гульня пачалася з другой хвіліны.
Каментары