Грамадства44

Як прайшоў сёлетні Дзень салідарнасці з Беларуссю ФОТЫ

12 лістапада споўнілася тры гады з дня гібелі Рамана Бандарэнкі. Дзень яго смерці абвешчаны Днём салідарнасці з Беларуссю, і сёлета ва ўсім свеце нагадвалі пра наяўнасць нявырашанага беларускага пытання. 

Беларусь

Суполка беларускіх пенсіянерак «Вязаныя берэты»

Актывісты з Ваўкавыска

Польшча

Варшава

Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў акцыю на Ронда Вольнай Беларусі.

Беласток

Фота: «Вясна»

Люблін

Фота: «Вясна»

Літва

У Вільні адбылася беларуская акцыя на плошчы Вінцаса Кудзіркі.

Бельгія

Германія (Берлін)

Фота: «Вясна»

Італія

Рым, базіліка Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэй-Марціры.

Салідарнасць з беларускім народам у гэты дзень выказалі многія заходнія ўстановы і палітыкі

Ад імя Еўрасаюза зрабіў заяву Жазэп Барэль:

«Еўрапейскі Саюз разам са сваімі міжнароднымі партнёрамі ўзначальвае намаганні па прыцягненні да адказнасці ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і праз Міжнародную платформу падсправаздачнасці для Беларусі, незалежную платформу для збору, праверкі і захавання дакументацыі і доказаў сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 г. ЕС падтрымлівае Платформу палітычна і фінансава.

ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ да таго часу, пакуль ён будзе ісці па шляху да незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны як часткі мірнай Еўропы».

З афіцыйнымі заявамі выступілі міністэрствы замежных спраў БельгііЛатвіі, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі, амбасада ЗША ў Мінску, амбасада Канады ў Польшчы, Парламенцкая асамблея НАТА, Група ЕНП (EPP Group), Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры Радзе Еўропы, Пастаяннае прадстаўніцтва Францыі пры Радзе Еўропы і іншыя.

Акрамя таго, ад сябе асабіста ў падтрымку беларусаў выказаліся пасол Літвы ў Беларусі па асаблівых даручэннях Аста Андыяўскене, лідар Лейбарысцкай партыі Ірландыі Івана Бачык, дэпутат аўстрыйскага парламента Хельмут Брандштэтэр, міністр замежных спраў Нідэрландаў Ханке Бруінз Слот, генеральны сакратар Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч Бурыч, ірландскі міністр па справах Еўропы Пітэр Бэрк, ценявы прэм'ер-міністр Венгрыі Клара Добры, прэзідэнт Дэмакратычнай кааліцыі Венгрыі Феранц Дзюрчань, афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Пітэр Стана, сябра Рады Еўропы, кіраўнік камітэта сакратарыята ПАРЕ па міграцыі Таццяна Тэрмачыч і многія іншыя.

Каментары4

  • no name
    12.11.2023
    фоты з Беларусі...
    у лесе і заблюрана. гэта правільна. але ў 20-м не хавалі твары.  а маглі. масачны рэжым. маглі б выходзіць хаця б у медыцынскіх масках і цёмных акулярах
  • Восіп
    12.11.2023
    У Вільні была акцыя не толькі на Кудзіркі, але і ля амбасады. Дзіўна , што няма ні інфармацыі, ні фота
  • Маё імя
    13.11.2023
    Восіп, дык чаму ўдзельнікі акцыі ў амбасады не фатаграфавалі і не далі інфармацыі? І навошта было расцягваць людзей па розных кропках?

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара8

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара

Усе навіны →
Усе навіны

У летніх патопах у Мінску вінавата таксама будаўніцтва метро2

«Добраахвотна і свабодна пакінуў Беларусь». Балгарыя адмовіла беларускаму ЛГБТ-актывісту ў атрыманні статусу ўцекача2

У выніку крушэння расійскага верталёта ў Пакістане загінуў беларус1

У Беларусі закрыліся прыватныя дамы састарэлых. Што прапануюць улады?3

Беларус з ЗША расказаў, як беларусы пераадольваюць наступствы маштабнага ўрагану і як дапамагаюць іншым

Навукоўцы вырасцілі вымерлае біблейскае дрэва з семені, якое праляжала тысячу гадоў1

Споўнілася 100 гадоў экс-прэзідэнту ЗША Джымі Картэру2

Беларуская мастачка з 12-гадовым сынам на эміграцыі трапіла ў бяду

У Мінску зноў можна рэгістраваць ІП

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара8

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара

Галоўнае
Усе навіны →