Грамадства

На волю выйшаў палітвязень Сяргей Непагода. Яго затрымалі за паўтара месяца да выбараў

Сяргей — трэці асуджаны фігурант справы за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне пасля акцыі салідарнасці, калі пратэстоўцы адбівалі затрыманага, а амапавец дастаў пісталет.

Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі да 3 гадоў калоніі напрыканцы верасня 2020 года, піша «Вясна».

Сяргей Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'ехаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка 2021 года ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выправадзілі ў Беларусь.

Непагоду асудзілі па ч. 2 арт. 363 КК (супраціў з прымяненнем гвалту) да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Праваабаронцам стала вядома, што 4 лістапада Сяргей выйшаў на волю з ПК-15, цалкам адбыўшы тэрмін.

Каментары

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 46

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →