У Стамбуле сотні тысяч людзей выйшлі на акцыю ў падтрымку Палесціны. Эрдаган выступіў з прамовай, у якой назваў ізраільскія ўлады «ваеннымі злачынцамі»
Іерусалім вырашыў адклікаць дыпламатычных прадстаўнікоў з Анкары.
Акцыя, на якую грамадзян Турцыі выйсці заклікаў асабіста прэзідэнт краіны, праходзіць на тэрыторыі аэрапорта Атацюрк. Паводле ацэнак, там сабраліся «сотні тысяч чалавек». Турэцкія ўлады заяўляюць, што на акцыю вышлі каля 1,5 мільёна чалавек.
На мітынгу выступіў і сам Рэджэп Таіп Эрдаган. Ён заявіў, што Турцыя рыхтуецца да таго, каб «прадставіць Ізраіль свету як ваеннага злачынцу». Ён таксама назваў Ізраіль «акупантам» і заявіў, што Анкара «нічога не вінная» Іерусаліму.
«Тыя, хто пралівае кракадзілавыя слёзы па мірных жыхарах, якія загінулі ва ўкраінска-расійскай вайне, моўчкі назіраюць за гібеллю тысяч нявінных дзяцей у сектары Газа», — перадае словы прэзідэнта Турцыі агенцтва «Анадолу».
Неўзабаве пасля гэтага кіраўнік МЗС Ізраіля Элі Коэн паведаміў, што на фоне рэзкіх заяў Эрдагана ведамства распарадзіцца «вярнуць дыпламатычных прадстаўнікоў, якія знаходзяцца ў Турцыі, з мэтай правесці пераацэнку ізраільска-турэцкіх адносін».
Каментары
Потому что Хамас - это террористы.
Но под предлогом уничтожения террористов Хамас уничтожается целый народ. Что есть военное преступление и виновные должны будут осуждены.
Вы не разделяете лукашистов и беларусов? Вот и тут тоже самое.