Грамадства3636

У Аб'яднаным пераходным кабінеце новыя прызначэнні

Святлана Ціханоўская прызначыла Валерыя Мацкевіча на пасаду кіраўніка апарату Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет

Валерый Мацкевіч — палітык і грамадскі дзеяч. У свой час быў намеснікам старшыні моладзевай арганізацыі «Малады фронт».

Мае досвед супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і палітычнымі структурамі. Працаваў з пасольствамі ЕС і ЗША ў Мінску. Быў каардынатарам мабілізацыйных кампаній падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001, 2006, 2010 гадоў. У 2007 годзе балатаваўся ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

У час перадвыбарчай кампаніі 2020 года кіраваў адной са стратэгічна-аналітычных груп у аб’яднаным штабе Святланы Ціханоўскай. Адразу пасля выбараў прайшоў праз жодзінскую турму і ізалятар на Акрэсціна.

Валерый Мацкевіч пракаментаваў сваё прызначэнне:

«Перад Кабінетам як асноўным выканаўчым органам дэмакратычных сіл Беларусі стаіць вельмі адказная задача па рэалізацыі стратэгіі, якая мусіць забяспечыць набліжэнне транзіту ўлады ад злачыннага рэжыму да законнай і дэмакратычнай улады.

Кабінет фактычна ўсё больш выконвае ролю альтэрнатыўнага ўрада. І тут я кажу не толькі аб прадстаўнічай функцыі — пабудове высокаўзроўневых стасункаў на міжнародным полі, што, безумоўна, вельмі важна, але ў гэтым выпадку найперш аб распрацоўцы такіх глабальных і сацыяльна важных праектаў, як нацыянальны пашпарт ці, напрыклад, інфармацыйна-кансультацыйная служба «Адно акно».

Як кіраўнік апарату, я бачу сваёй асноўнай місіяй арганізацыю працы Кабінета як зладжанага механізма, які мае супольныя прыярытэты і адзіную мэту — незалежную дэмакратычную Беларусь без палітзняволеных і з легітымнай уладай».

Каментары36

  • Ганьба
    27.10.2023
    Не, ну пісаць "прайшоў жодзінскую турму" заміж "адседзеў суткі ў жодзінскім ізалятары" гэта спрэчна.
  • Пытанне
    27.10.2023
    А хто яшчэ ўваходзіць у кабінет акрамя Ціханоўскай і Мацкевіча?
  • бабруйчанін
    27.10.2023
    Пытанне , Хто уваходзіць узначальвае кабінет Агєєла????Узгадай адразу і адкажы . сабе...Я ужє усміхаюсь..

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Споўнілася 100 гадоў экс-прэзідэнту ЗША Джымі Картэру2

Беларуская мастачка з 12-гадовым сынам на эміграцыі трапіла ў бяду

У Мінску зноў можна рэгістраваць ІП

Мужчына выжыў пасля сутыкнення з цягніком

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана9

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?3

Быў ксяндзом — стаў шматдзетным бацькам. Былы святар расказаў, што яго да гэтага падштурхнула3

На Беларусь нясе хмары пылу з прыкаспійскіх стэпаў

У Чачні расказваюць, як у згарэлым дашчэнту будынку ацалеў партрэт Кадырава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →