Былы футбаліст зборнай Іспаніі і «Барселоны» быў у Мехіка, дзе запускаў Амерыканскую каралеўскую лігу, новую версію турніру медыялігі, якую ён заснаваў у 2022 годзе, піша The Sun.
Пасля прэзентацыі Піке накіраваўся да выхаду, ён трымаў каля вуха тэлефон і ў нейкі момант зваліўся проста ў яму побач са сцэнай.
Яма была глыбінёй большая за два метры, таму немаленькі каталонец проста цалкам знік у ёй.
Што праўда, траўмаў футбаліст не атрымаў, а хутка падняўся на ногі і ўсё ж падышоў да фанатаў, пасля чаго пакінуў глядзельню.
У сеціве ўжо жартуюць, што Шакіра павінна напісаць пра гэта песню.
Каментары