Чуткі наконт кепскага здароўя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які нібыта не пакідае бункера, а ўсе сустрэчы праводзяць яго двайнікі, дайшлі да Крамля. Хто і як менавіта задаў такое пытанне прэс-сакратару Крамля Дзмітрыю Пяскову, не паведамляецца. Але канал журналістаў з крамлёўскага пула апублікаваў адказ Пяскова.
«Ніякіх няма двайнікоў». У Крамлі аднеслі паведамленні аб двайніках Пуціна да катэгорыі абсурдных інфармацыйных качак. І заадно супакоілі з нагоды здароўя прэзідэнта: «З ім усё добра, гэта чарговая качка» — перадае адказ Пяскова канал.
Павышаная ўвага Пуціна да свайго здароўя не аднойчы станавілася прадметам абмеркаванняў. З пачатку пандэміі кавіду Пуцін пазбягаў асабістых кантактаў. Журналістаў і іншых візіцёраў перад сустрэчай з прэзідэнтам РФ саджалі на каранцін, а на перамовах Пуціна з прэзідэнтам Францыі паставілі чатырохметровы стол.
Таму, калі Пуцін з’яўляецца на публіцы (напрыклад, прыходзіць у кватэру да незнаёмых людзей у Марыупалі або абдымаецца з незнаёмай дзяўчынай у Дзербенце), выказваюцца канспіралагічныя тэорыі, што гэта робіць ягоны двайнік.
Двайнік ці не? Паездка Пуціна ў Пекін зноў нарадзіла спрэчкі. Глядзім ФОТЫ
Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі
Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна
Доктар Камароўскі выказаў здагадкі, колькі засталося Пуціну і Лукашэнку і ад чаго яны могуць памерці
Каментары