Грамадства1212

«Усё ўпіралася ў бюракратыю». Беларускі добраахвотнік расказаў, як выйграў суд у Міграцыйнай службы Украіны

Беларус Іван Тамашэвіч з пазыўным «Менавіта» служыў у палку Каліноўскага і ІІ Інтэрнацыянальным легіёне ад сакавіка 2022 да чэрвеня 2023 года.

Іван Тамашэвіч

Калі Іван Тамашэвіч звольніўся з войска, то пачаў спробы атрымаць ва Украіне статус уцекача, піша «Радыё Свабода».

«Пасля звальнення з ІІ Інтэрнацыянальнага легіёна ў мяне з'явілася разуменне, што служыць мне больш няма дзе. Праз кіраўнікоў палка Каліноўскага я трапіў у чорныя спісы ГУР і не магу трапіць нават у тыя падраздзяленні, якія не звязаныя з палком», — расказвае Іван.

Ён кажа, што ні жадання, ні магчымасцяў з'язджаць з Украіны ў яго не было, таму Іван вырашыў легалізавацца ў краіне і падацца на статус уцекача.

«Тым больш што мой тэлеграм-канал «Менавіта War» быў прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Дадалася таксама служба ва ўкраінскім войску, праз якую ў Беларусі мяне будзе чакаць крымінальны пераслед», — расказвае Тамашэвіч.

Але атрымаць даведку з вайсковай часці, дзе служыў добраахвотнік, аказалася няпроста.

«Усё ўпіралася ў бюракратыю. Я напісаў рапарт аб звальненні яшчэ 21 чэрвеня, 23 чэрвеня быў звольнены, а дакументы змог атрымаць толькі 6 ліпеня».

Акурат праз гэта і ўзнікла замінка з падачай дакументаў.

«11 ліпеня я трапіў да ўкраінскай праваабарончай арганізацыі «Право на захист», якая мае сувязі з Агенцтвам ААН у справах уцекачоў (УВКБ ААН). Праз іх я атрымаў ліст абароны ад УВКБ ААН (копія ёсць у рэдакцыі. — РС), што давала пэўныя прэферэнцыі. «Право на захист» таксама дапамагала мне з падрыхтоўкай дакументаў для падачы ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны (ДМС). Атрымаўся дастаткова тоўсты пакет, з якім я 14 ліпеня паехаў у кіеўскую ДМС».

Першапачаткова Івану Тамашэвічу адмовілі ў прыняцці дакументаў, але далі магчымасць падацца па пошце. Пры гэтым не было гарантыі, што такім чынам дакументы дойдуць да адрасата.

«Пасля некаторых маіх тэлефонных размоў і праваабаронцаў з ДМС мне паставілі ўмову, што дакументы яны возьмуць, але на мяне мусяць скласці адміністрацыйны пратакол аб перавышэнні тэрміну знаходжання на тэрыторыі Украіны. Для мяне гэта было чакана. Я мусіў заплаціць штраф у памеры 3400 грыўняў (каля 93 даляраў). У мяне было 10 дзён, каб абскардзіць гэтае рашэнне. У гэтым мне зноў дапамагалі юрысты арганізацыі «Право на захист», — расказвае ён.

У выніку дакументы ў міграцыйнай службе ў Івана прынялі ў жніўні.

«Мне выдалі даведку, што я падаўся на атрыманне статусу асобы, якая патрабуе абароны ва Украіне. Гэтая даведка дазваляе мне легальна знаходзіцца на тэрыторыі Украіны».

Пасля гэтага Іван разам з праваабаронцамі пачаў абскарджваць рашэнне ДМС.

«Я прывёў довады, чаму не змог у вызначаны тэрмін высветліць свой статус ва Украіне, усё гэта было выкладзена ў лісце. Скарга была накіраваная ў суд электроннай поштай. Праз нейкі час мне прыйшоў вялікі ліст, што справа была разгледжаная і мая скарга была задаволеная. Пастанова ДМС, такім чынам, адмяняецца».

Наконт статусу ўцекача Іван Тамашэвіч пакуль не мае адказу. Кажа, што ягоная знаёмая блогерка Алена Васільева чакала адказу цэлы год. Цяпер жа, падчас вайны, мяркуе «Менавіта», ахвотных атрымаць статус менш, і тэрміны павінны скараціцца. Са слоў «Менавіта», вядома, што ніхто з беларускіх ваяроў пакуль не атрымліваў ва Украіне статусу ўцекача, толькі дазвол на жыхарства.

Сам Іван Тамашэвіч на гэты момант разам з Аленай Васільевай займаецца дабрачыннай дзейнасцю ў рамках арганізацыі «Беларускі Майдан UA».

«У мяне былі пэўныя сувязі, атрымалася нешта перадаць для ўкраінскіх вайскоўцаў. Маю падзякі за дапамогу. Людзі праз нашы сацсеткі могуць адсочваць, куды ідзе іхняя дапамога, бачаць, што ніякага прыбытку мы з гэтага не маем. Нядаўна прыходзіла дапамога ад нямецкай арганізацыі, там прыйшлі медычныя апараты, шматфункцыянальны ложак, агулам 3,5 тоны грузу».

Іван Тамашэвіч удзельнічаў у аперацыі па ўтрыманні станцыі Калініндорф у Херсонскай вобласці, браў удзел у штурме сяла Лазавое, удзельнічаў у баях пад Севераданецкам і Гуляйполем. Апошнім часам разам з ІІ Інтэрнацыянальным легіёнам знаходзіўся ў Харкаўскай вобласці, недалёка ад мяжы з Расіяй.

Каментары12

  • Правдорез
    23.10.2023
    Опять так называемый "полк(рота) Калиновского" портят жизнь людям...
    Ребята, вас к политике на пушечный выстрел подпускать нельзя!
  • Яшчэ адзін факт
    23.10.2023
    Факт, акрамя гэтага, Васільева разам з Муждабаевам (вельмі супярэчлівы персанаж, дарэчы) прысвяціла ажно цэлы выпуск пра "імперарыялізм" беларусаў - нібыта хочуць Вільнюс захапіць. Гэта лягло ў фундамент анты-літвінісцкай кампаніі ў Літве.... 

    Асабіста мяне адвярнуло ад яе, калі нехта з украінскіх блогераў з размове з гэтай "эксперткай па Беларусі" , сказаў нешта кшталт "перахожу на трафейную, бо беларусы ж украінскую не разумеюць". І Васільева пагадзілася - так, не разумеюць... 

    Вельмі сумна, але багата кепскіх, неадукаваных, і няшчырых людзей цяпер прыкрываюцца валантэрствам на ЗСУ, купляючы такую індульгенцыю ад нападак
  • Каліновец
    23.10.2023
    Гэты менавіта толькі бруд ілье на добраахвотнікаў,якія ваююць.Сам дык баіцца ўжо ваяваць

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе2

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Усе навіны →
Усе навіны

Бацька падазраванага па справе забойства ў Варшаве беларускі Лізы стаў на калені перад сынам у судзе

Еду на канцэрт Каржа ў Варшаву — у мяне не будзе праблем у Беларусі?8

У Краснадарскім краі — экалагічная катастрофа пасля разліву мазуту з затанулых танкераў1

Ягораў перападлічыў суму, якая пайшла бізнэсу з дапамогі Еўрасаюза: Гэта менш, чым я казаў раней, ад сілы 4-7%31

Не паспела краіна адысці ад акцыі «Надо!», як пачаўся новы рэспубліканскі флэшмоб «Пад сцягам краіны»11

Момант падрыву ў Маскве генерала і яго ад'ютанта трапіў на ВІДЭА6

Падчас візіту на Корсіку Папа Францішак асвяціў піцу ФОТАФАКТ

Што за загадкавыя дроны раямі лётаюць над ЗША?2

Самага дарагога ўкраінскага футбаліста злавілі на допінгу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе2

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Галоўнае
Усе навіны →