Грамадства1414

«Пачалося жыццё пасля смерці». Што былыя пратэстоўцы кажуць пра жыццё ў краіне пасля 2020 года

Страх, стомленасць і думкі аб эміграцыі. Як жывуць беларусы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года і пасля іх падаўлення засталіся ў краіне? Тры гісторыі ад DW.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

З Беларусі за апошнія тры гады, па розных падліках, зʼехала да паўмільёна чалавек, а голас тых, хто застаецца ў краіне, у медыя гучыць усё больш рэдка, у тым ліку праз тое, што за гэта можа пагражаць крымінальная адказнасць. DW знайшла трох чалавек, якія на ўмовах ананімнасці пагадзіліся расказаць пра сваё жыццё ў Беларусі пасля задушэння ўладамі масавых пратэстаў жніўня-кастрычніка 2020 года. Імёны герояў зменены з меркаванняў бяспекі. 

«Людзі глядзяць тэлевізар, які робіць сваю справу»

«Доўгі час я чакала, што вось-вось нешта зменіцца. Нас заклікалі (апазіцыя. — Рэд.), маўляў, рабіце нешта, але гэта няпроста і страшна. Мая сястра трапіла «на суткі» (адміністрацыйны арышт. — Рэд.) праз два гады пасля пратэстаў.

Жанчына прызнаецца, што баіцца затрымання, бо ў 2020 годзе даволі актыўна ўдзельнічала ў пратэстах: стаяла ў ланцугах салідарнасці, хадзіла на мітынгі, гутарыла аб палітыцы на працы.

Ірына працуе ў сферы адукацыі, сярод яе калег шмат міліцыянераў і вайскоўцаў, якія падтрымліваюць цяперашнія ўлады. «У 2020 годзе я спрабавала з імі размаўляць, мне было вельмі цяжка, я практычна выпала з калектыву», — успамінае жанчына.

Цяпер, паводле слоў суразмоўніцы, адносіны з калегамі крыху наладзіліся — яны проста не закранаюць вострых тэм. У той жа час Ірына лічыць, што бакі ўлады канчаткова пераканаліся ў сваёй праўдзе, а тыя, хто раней маўчаў, часцей сталі казаць, што «ў краіне ўсё добра і стабільна».

«Людзі, якія былі ў 2020-м са мной цалкам згодныя, глядзелі адны відэа, цяпер перайшлі на іншыя каналы (дзяржаўныя. — Рэд.). Пажылыя людзі глядзяць тэлевізар, які робіць сваю справу. Мая мама, напрыклад, не разумее, дзе адкрытая прапаганда», — дзеліцца жанчына.

Сама яна апошнім часам перастала сачыць за навінамі і дзейнасцю апазіцыі, таму што гэта «выбівала яе са спакойнага стану». Але крыўды на тых, хто зʼехаў, у яе няма.

Ірына не выключае, што і яе сямʼя эмігруе — у першую чаргу, з-за сына, якога хутка могуць выклікаць у армію. «Сын кажа, што нават калі зʼедзе, то потым хацеў бы вярнуцца, рабіць нешта для сваёй краіны», — не можа стрымаць слёз суразмоўніца. 

«У людзей апатыя, але не лаяльнасць да ўладаў»

Усё часцей пра адʼезд задумваецца Вольга, якая жыве недалёка ад Мінска, працуе ў сферы гандлю і адна выхоўвае дваіх дзяцей.

«Я хадзіла на перадвыбарчыя мітынгі, выйшла (на акцыі пратэсту. — Рэд.) у сябе ў раёне. Я не столькі баюся за сябе. У мяне двое непаўналетніх дзяцей, страшна, што іх могуць забраць. Я стамілася ад гэтага страху і бачу толькі адно выйсце — зʼязджаць», — прызнаецца беларуска. 

Яна сочыць за навінамі і вельмі перажывае праз тое, што Беларусь аказалася датычнай да вайны Расіі з Украінай.

«Для мяне [гэта] вельмі цяжкая тэма. Я памятаю, як нас прымалі, калі я ездзіла ва Украіну. Мяне прыгнятае, што мы страцілі павагу, нас інакш успрымаюць у многіх краінах», — кажа яна.

Вольга мяркуе, што цяпер беларуская апазіцыя робіць больш, чым да 2020 года, але, па яе ацэнцы, беларусы не патрэбныя краінам, з якімі спрабуе дамаўляцца апазіцыя.

У той жа час жанчына ўпэўненая, што падзеі 2020 года змянілі саміх беларусаў:

«У людзей апатыя, але не лаяльнасць да ўладаў, паважаць і любіць іх няма за што. З аднаго боку, страшна, з другога — людзі пачалі патроху адстойваць нейкія свае правы. Нарэшце бацькі сталі абурацца паборамі ў школе і дзіцячым садзе, тэлефанаваць у выканкам».

Вольга адзначае, што ганарыцца мірнымі беларускімі пратэстамі, але пры гэтым перакананая, што калі сітуацыя паўторыцца, то ўлады «да нас ужо пойдуць з кулямі» і «будзе не да кветак».

«Мой план — нічога не вырашаць»

Алег называе падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў жніўня 2020 года самым цяжкім і адначасова яркім перыядам у жыцці.

Да паслявыбарчых пратэстаў мужчына працаваў у адным з дзяржСМІ, пасля звальнення доўга шукаў працу і не мог зразумець, што хоча рабіць далей.

«Цяпер у мяне праца, якая патрабуе мінімум адказнасці, і мяне гэта задавальняе. Грошы невялікія, трэба нешта вырашаць, але мой план — нічога не вырашаць», — кажа ён.

З плюсоў новай працы ён таксама называе знаёмства з цікавымі людзьмі, з якімі раней, магчыма, ніколі б не сустрэўся.

Алег не верыць у тое, што ў краіне ў найбліжэйшы час нешта можа змяніцца ў лепшы бок. Рэпрэсіі зачапілі яго сяброў і далёкіх родзічаў, некаторыя з іх за ўдзел у акцыях пратэсту атрымалі вялікія турэмныя тэрміны.

На фоне пастаяннага стрэсу ў мужчыны пагоршала здароўе, таму ўжо некалькі месяцаў ён амаль не чытае навін і не слухае аналітыкаў: «Я стаміўся ад навін, перастаў сачыць за абмеркаваннем апазіцыі, перастаў чытаць беларускія медыя, проста не магу вытрываць».

Суразмоўца таксама прызнаецца, што ў яго расце дыстанцыя з беларусамі, якія зʼехалі, што часам яму «сорамна тэлефанаваць сябрам, якія выехалі, тлумачыць, чаму застаўся».

Мужчына таксама шчыра дзівіцца, што ў Мінску адкрываюцца нейкія новыя ўстановы, праходзяць нейкія мерапрыемствы:

«Я закрыўся ў сваёй шкарлупцы, стараюся ні ў што не ўцягвацца. Нядаўна пачуў у адным інтэрвʼю, што цяпер у нас пачалося «жыццё пасля смерці».

Чытайце таксама:

«Гэта словы вельмі, вельмі значныя». Дональд Туск перад зваротам да польскага прэзідэнта ўспомніў пра твіт беларуса Слюнькіна

«Міліцыянты прыехалі па яе, вярнулі тэлефон і перадалі работнікам БТ». Як пляменніца абгаварыла цётку ў прапагандысцкай перадачы

«Скажыце, а змагар — гэта хто?» Пра што пішуць у чаце ахвотных перасяліцца ў Беларусь

Колькасць работнікаў скарачаецца. Як масавая эміграцыя будзе ўплываць на эканоміку ў Беларусі — змены адчуюць усе

Каментары14

  • Чычыкау
    19.10.2023
    З Беларусі за апошнія тры гады, па розных падліках, зʼехала да паўмільёна чалавек - гэта тольки у Эстонию у 2023 годзе.
    А так наогул - харэ трызнець, сами публикуеце личбы миграц служб польшчы и литвы, там личбы даволи скромныя. А яшчэ рэпартажы,пра рэкопдную колькасць нерухомасци купленнай беларусами у гэтым годзе. Хто купляе, мертвыя душы?
  • Нехта
    19.10.2023
    Чычыкау, купляць могуць і рускія. А вось чаму рэкордная колькасць продажу, не задумваліся? 
  • Jacek
    19.10.2023
    Чычыкау, жители районов в Минске и обл центров, русня и жирные прикорытные коты, которым некуда деньги девать. Инвестиция в бетоний для многих крайний предел интеллектуальных способностей.

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →