Грамадства11

Тэракт у метро, забойства жонкі з каханкам, даміно на жыццё. За што ў Беларусі прысуджалі да расстрэлу

У Слуцку цяпер судзяць Аляксандра Таратуту і яго жонку, якія жорстка забілі трохгадовага сына. Сведкам у зале становіцца блага ад пачутага. Пракурорка просіць расстраляць мужчыну, а яго жонку адправіць на 25 гадоў за краты. Як паказвае практыка, хутчэй за ўсё, Таратуту расстраляюць. Згадваем, каму раней выносілі смяротныя прысуды.

Асуджаныя да смяротнага пакарання: Дзмітрый Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў, Сямён Беражны, Ігар Гершанкоў, Аляксандр Груноў, Павел Сялюк, Іван Кулеш, Аляксандр Асіповіч, Генадзь Якавіцкі

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль ёсць смяротнае пакаранне. За гады незалежнасці было вынесена больш за 400 смяротных прысудаў. У 2003-м адзін расстрэльны вырак быў заменены на 15 гадоў зняволення Дзмітрыю Хархалю.

Толькі два смяротнікі, 19-гадовы Станіслаў і 21-гадовы Ілья Косцевы, былі ў 2021-м памілаваныя Лукашэнкам. Хлопцаў годам раней асудзілі на смерць за забойства настаўніцы.

2011 год. Тэракт у метро

Афіцыйна асуджаных расстралялі ў сакавіку 2012 года (але, згодна са звесткамі «Кіберпартызанаў», Кавалёў сканаў у маі).

Дзмітрый Канавалаў (злева) і Уладзіслаў Кавалёў (справа). Фота: Tut.by

2013 год. Даміно, рэўнасць, крыўды

25 красавіка 2013 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў 45-гадовага Рыгора Юзапчука да смяротнага пакарання за забойства сукамерніка.

Шматразова судзімы Рыгор Юзапчук у магілёўскай турме №4 гуляў з двума сукамернікамі ў даміно на жыццё. Пасля гульні ён задушыў мужчыну, што прайграў. Яго ахвяра, сірата і дзетдомавец, Ігар Хадакоў быў асуджаны на 18 гадоў за тое, што падчас сваркі забіў роднага дзядзьку, які даглядаў яго.

Пра выкананне смяротнага прысуду стала вядома ў маі 2014 года.

Студэнта гістфака БДУ прызналі вінаватым у забойстве жонкі і яе каханка, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Павел парэзаў на кавалкі цела мужчыны і выкінуў у сметніцу побач з домам. А праз пару дзён забраў з кватэры дакументы і… галаву жончынага каханка.

Павел Сялюн. Фота: spring96.org

26 лістапада 2013 года Мінскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 53-гадовага грамадзяніна Расіі Эдуарда Лыкава.

Пра тое, што Лыкава расстралялі, праваабаронцы даведаліся ў снежні 2013 года.

25-гадовага Аляксандра Грунова расстралялі за забойства з асаблівай жорсткасцю гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай. 20 верасня 2012-га з-за крыўды Груноў нанёс дзяўчыне не менш за 102 нажавыя раненні, ад чаго тая памерла на месцы.

Аляксандр Груноў. Фота: «Гомельская праўда» 

Справа Грунова разглядалася двойчы. Першы смяротны вырак Гомельскага абласнога суда Вярхоўны суд адмяніў, накіраваўшы справу на перагляд. Але 24 снежня 2013-га быў вынесены той жа прысуд.

2015 год. Забойствы жанчын

18 сакавіка 2015 года суд Рэчыцкага раёна вынес выключную меру пакарання 21-гадоваму жыхару Рэчыцы Сяргею Іванову за жорсткае забойства 19-гадовай дзяўчыны.

Іваноў быў тройчы судзімым за хуліганства і рабаванні. Апошні раз вызваліўся ў лютым 2013 года.

28-гадовага Івана Куляша да пакарання смерцю асудзілі за забойства трох жанчын, крадзеж і разбой.

Іван Кулеш. Фота: belapan.com

У верасні 2013 года Кулеш забіў двух прадаўцоў у Лідзе і скраў з крамы грошы і тавары больш чым на 37 млн рублёў. У лістападзе 2014 года забіў яшчэ адну крамніцу ў Лідскім раёне: нанёс жанчыне больш за 10 удараў сякерай і абакраў магазін. Акрамя таго, Куляша прызналі вінаватым у замаху на забойства сына крамніцы, які застаў яго ў краме.

2016 год. Зарэзаў сабутэльнікаў і падпаліў дом

5 студзеня 2016 года Мінскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 49-гадовага Генадзя Якавіцкага.

Яго прызналі вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю сужыцелькі. Мужчына нанёс ёй 46 удараў кулаком. Якавіцкі быў неаднаразова судзімы.

29 лістапада 2016 года каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда  даведаўся аб расстрэле 31-гадовага Сяргея Хмялеўскага.

Сяргей Хмялеўскі. Фота: spring96.org

Падчас застолля Хмялеўскі зарэзаў мужчыну і жанчыну, а затым, каб схаваць злачынства, падпаліў дом. Збягаючы, ён сустрэў іншага жыхара вёскі і з-за страху быць апазнаным штурхнуў мужчыну ў бетонную яму. Той пры падзенні атрымаў цяжкія траўмы і памёр у бальніцы.

Мужчына быў неаднаразова судзімы за крадзяжы, разбоі, хуліганства, наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Сяргей Вострыкаў. Фота: belapan.com

29 красавіка 2017 года Гомельскі абласны суд атрымаў дакументы аб расстрэле Вострыкава.

Вырак Гомельскі абласны суд вынес 28 снежня 2016 года, у канцы кастрычніка 2017-га мужчыну расстралялі.

2017 год. «Чорныя рыэлтары» і разборкі ў камеры

Той у Нароўлі забіў 59-гадовага пенсіянера і яго 61-гадовую сястру.

Расстраляны быў фігурант «справы чорных рыэлтараў» Ігар Гершанкоў.

Ігар Гершанкоў. Фота: сацыяльныя сеткі

Яго абвінавацілі ў забойствах, выкраданні чалавека, махлярстве, разбоі, вымаганні, незаконным абарачэнні наркотыкаў або псіхатропаў.

Такі ж лёс чакаў і іншага фігуранта «справы чорных рыэлтараў» Сямёна Беражнога.

Сямён Беражны. Фота: Tut.by

Да расстрэлу ў верасні 2017 года за забойства сукамерніка ў глыбоцкай калоніі №13 быў асуджаны 30-гадовы Віктар Лётаў.

На судзе Лётаў прызнаў віну, пацвердзіў, што забойствы планаваў загадзя і папрасіў для сябе расстрэл. Прысуд не абскарджваў.

2018 год. Правучыць суперніцу

21 студзеня 2018 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Вячаслава Сухарку і Аляксандра Жыльнікава за забойства трох чалавек да выключнай меры пакарання.

Вячаслаў Сухарка. Фота: Tut.by

Спачатку мужчынам прысудзілі пажыццёвае зняволенне, але Вярхоўны суд пастанавіў перагледзець справу. На паўторным працэсе іх асудзілі да расстрэлу.

2019 год. Забойствы немаўляці і маладых дзяўчат

30 ліпеня 2019 года Віцебскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 50-гадовага Віктара Паўлава.

Абвінавачаны прызнаўся ў злачынстве і прасіў пакінуць яму жыццё. Паводле праваабаронцаў, Паўлаў быў расстраляны 13 мая 2021 года, а яго сваякі атрымалі дакументы толькі ў лістападзе 2021 года.

Аляксандр Асіповіч. Фота: «Радыё Свабода»

17 снежня 2019 года мужчына быў расстраляны.

Віктар Сергель

2020 год. Паляванне на пенсіянераў

6 сакавіка 2020 года Мінскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 29-гадовага Віктара Скрундзіка.

Віктар Скрундзік. Фота: «Радыё Свабода»

Скрундзік забіў двух пенсіянераў, а пасля напаў яшчэ на адну пажылую жанчыну, але яна выжыла.

***

На смяротнае пакаранне звычайна асуджаюць у Беларусі за забойства пры абцяжарвальных абставінах. Такая найвышэйшая мера пакарання ёсць толькі для мужчын.

Пад расстрэл могуць трапіць чыноўнікі і вайскоўцы, калі іх абвінавацяць у здрадзе дзяржаве.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Яно павінна знікнуць у нашай краіне назаўжды». Святлана Ціханоўская выказалася наконт смяротнага пакарання

Церцель: З пачатку года КДБ затрымаў больш за 10 здраднікаў

«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Страшна»

Каментары1

  • Язэп
    18.10.2023
    Смяротнае пакаранне - прыкмета архаічнасці грамадства.

    Нават у ЗША смяротнае пакаранне ўжываецца далёка не ва ўсіх штатах, толькі за забойствы з ацягчаючымі абставінамі, не да ўсіх асобаў, а выкананне смяротнага прысуду ажыццяўляецца праз шмат гадоў з мэтай мінімізацыі судовай памылкі, што дало шматлікім асуджаным дадатковы час на доказ уласнай нявінаватасці, дазволіла вызваліцца і рэабілітавацца. СП застаецца прадметам вострай дыскусіі як унутры амерыканскага грамадства, так і ўнутры Вярхоўнага суда ЗША, бо жорсткія пакаранні забароненыя канстытуцыяй ЗША, таму кола яе ўжывання няспынна памяньшаецца.
    Таксама варта ўзгадаць, што прызначэнне суддзяў у ЗША ажыццяўляецца дэмакратычна абранымі уладамі, любы суддзя - вельмі дасведчаны юрыст і паважаны незалежны суб'ект, а не кішэнны выканаўца загадаў за прэмію і ільготную нерухомасць, пры разгляданні цяжкіх злачынстваў шырока выкарыстоўваецца суд прысяжных, а закрытыя суды - нонсэнс. Дзяржтайна бараніцца іншымі метадамі.

    Нічога з гэтага няма пры дыктатурах, у т.л. і пры лукашыцскай.

    Пасля выпадкаў мэтанакіраванага нераследвання справаў аб забойствах палітычных праціўнікаў рэжыма, вельмі сумнеўнай справы аб тэракце ў метро ў 2011 і нядаўняга распаўсюду СП на злачынствы, якія ня тычацца забойстваў (т.б. на палітычны пераслед), лукашысцкая ўлада ня мае аніякага права пазбаўляць кагосці жыцця нават праз суд. Гэта звыш таго, што смяротнае пакаранне ў Беларусі ўвогуле павіннае быць адмененае як патэнцыйная крыніца памылкі з непапраўнымі наступствамі.

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала12

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране затрымалі спявачку, якая праспявала без хіджаба. Але нечакана яе адпусцілі1

«Зрабіць са свайго жыцця рэаліці-шоу». Беларус, які апынуўся на вуліцы, збірае грошы на прытулак для бяздомных у Варшаве6

У небе над Херсонам збілі ўкраінскі штурмавік Су-25. Пілот загінуў2

«На яго 250 рублёў я жыла шыкоўнае жыццё. А яму не хапае!» Мінчанка спрачаецца з былым мужам пра аліменты20

Спявак Руслан Аляхно: З 2022 года я быў на Данбасе дзевяць разоў. А ў 2014-м паехаў у Крым з Кабзонам26

Міністр Маркаў хоча раздаваць блогерам гранты4

Пяць трэндаў, якія будуць у модзе гэты год5

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе9

На грузінскім курорце ў рэстаране знайшлі целы 12 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала12

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Галоўнае
Усе навіны →