Усяго патроху

У Мінску жыве «сабака-швабра»

Венгерскую аўчарку пулі па імені Амур мінакі жартам называюць то «швабрай», то «шнурком», то «мачалкай». А для сям'і ён стаў не проста любімым гадаванцам і спраўджанай марай, але і зоркай раёна і чэмпіёнам Еўропы ў сабачых спаборніцтвах, піша Onliner.by.

Аднойчы сямейная пара глядзела Animal Planet і выпадкова ўбачыла пароду пулі. Кацярына хутка супаставіла ўсе факты: ледзь вышэй калена, не ліняе. І заявіла: «хачу такую».

Па шчанюка прыйшлося ехаць у Маскву, проста на Рублёўку.

— Амур з'явіўся ў нашым жыцці ў цяжкі для сям'і момант, — працягвае Кацярына. — Мы былі ў прыгнечаным стане, і раптам званок: «шчанюкі нарадзіліся, хутка можна будзе забіраць». Я лічу, гэта лёс. Мы якраз мроілі аб беласнежным хлопчыку, і ўсё супала — мара спраўдзілася.

Насамрэч, пара выбірала сабаку не толькі з-за незвычайнай знешнасці — важную ролю сыграў і добры характар пароды. У пулі яркі брэх і гарэзны нораў: «ён аказаўся такі дураслівы-дураслівы!» Плюс да ўсяго гэта пастуховая парода: сабака кальцуе на шпацырах, ахоўвае сям'ю.

З часам Амур стаў для сям'і другім дзіцем. Дзеля яго Кацярыне і Уладзіміру прыйшлося купіць лецішча і па паўгода жыць за горадам. А яшчэ яны любяць браць сабаку ва ўсе падарожжы: сабака выдатна сябе паводзіць і з задавальненнем падтрымлівае ўсе авантуры гаспадароў.

Выбар шчанюка стаў справай выпадку. Сярод трох прапанаваных заводчыкамі Кацярына абрала Амура, бо ён… лізнуў яе ў нос.

— Падумала: ну, раз ты мяне аблізваеш, значыць, паедзеш з намі!

Цану на такога шчанюка гаспадары агучваюць неахвотна: у сярэднім пулі сёння каштуюць $1-1,5 тыс.

Наогул, першыя месяцы жыцця з Амурам сталі для сям'і суцэльным адкрыццём.

— Ён вельмі гучна брахаў, і гэта было сюрпрызам, — распавядае Уладзімір. — Калі бачыў нешта незвычайнае, напрыклад шланг, аблайваў яго да пераможнага. Я падазраю, што сабака прымаў яго за змяю.

У снегавікоў таксама не заставалася шанцаў — іх Амур разносіў у секунду. А яшчэ ў яго звычка валяцца ва ўсім запар: у лістоце, ранішняй расе, снезе.

Сябруе Амур толькі з хатнім брытанскім катом Мэўрыкам. Той з'явіўся ў сям'і праз год пасля сабакі-«швабры». Яшчэ сярод гадаванцаў сям'і — балонкі Пончык і Зефірка, якіх пара перахапіла ў валанцёраў гады тры таму. Сабакі былі худыя і галодныя, у жахлівым стане, але Амур прыняў іх як родных, адразу аблізаў. Так і павялося: незвычайны квартэт жыве дружна і ператварае кожны дзень гаспадароў у нясумную прыгоду.

Дарэчы, у дзяцінстве Амур быў зусім не падобны на дарослага сабаку-«швабру».

— Ён выглядаў як нашы балонкі цяпер, толькі ў павялічаным памеры, — успамінае Кацярына. — Поўсць у шчанюкоў пулі праходзіць пераходны перыяд: спачатку змінаецца ў вузлы, потым нагадвае вату, а ўжо пазней фарміруецца ў шчыльныя дрэды. Усё гэта адбываецца прыкладна на дзевятым месяцы жыцця і доўжыцца да паўтара года. У пераходны перыяд наш сабака выглядаў як паўпух-паўдрэд, быццам яго наогул ніколі не чухалі.

Зараз Амур важыць каля 18 кілаграмаў, з іх 3 — гэта дрэды. Мыць іх трэба ўручную і абавязкова ўдваіх.

Працэдура складаецца з трох этапаў. Спачатку — суперачышчальны шампунь, затым шампунь для белых сабак, а ў фінале кандыцыянер. Пасля гэтага Амура сушаць кампрэсарамі, якія выцягваюць з поўсці ваду. Калі гэтага не зрабіць, сабака можа сохнуць да трох дзён. Мыць Амура трэба мінімум раз у тры месяцы.

— Спачатку мы спрабавалі даверыць гэта салону, але дзяўчынкі з грумінгу адмовіліся. Затое здаюць нам салон у арэнду, каб мы маглі самі памыць сабаку, — распавядаюць гаспадары.

У цэлым, за выключэннем дрэдаў, догляд Амура аказаўся дзіўна простым.

— Поўсці няма, чухаць не трэба. А яго дрэды-гэта адначасова і тэрмас, і абарона ад сонца. Ён можа гадзінамі ляжаць на халодным балконе, і яму не холадна. А калі ідзе дождж, кроплі сцякаюць па баках, а цела застаецца сухім.

Каментары

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала8

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Усе навіны →
Усе навіны

«На яго 250 рублёў я жыла шыкоўнае жыццё. А яму не хапае!» Мінчанка спрачаецца з былым мужам пра аліменты20

Спявак Руслан Аляхно: З 2022 года я быў на Данбасе дзевяць разоў. А ў 2014-м паехаў у Крым з Кабзонам26

Міністр Маркаў хоча раздаваць блогерам гранты4

Пяць трэндаў, якія будуць у модзе гэты год5

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе9

На грузінскім курорце ў рэстаране знайшлі целы 12 чалавек1

«Гэта найлепшая версія Трампа». Амерыканская журналістка апісала, як замах на Трампа глыбока змяніў яго і надаў спакою7

«А з кім яны ваююць? Гэта бітва за ўраджай». Найлепшыя твіты тыдня

У Мінску пачаў працаваць галоўны калядны кірмаш2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала8

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Галоўнае
Усе навіны →