Каментары да артыкула

Тэракт у метро, забойства жонкі з каханкам, даміно на жыццё. За што ў Беларусі прысуджалі да расстрэлу

  • Язэп
    18.10.2023
    Смяротнае пакаранне - прыкмета архаічнасці грамадства.

    Нават у ЗША смяротнае пакаранне ўжываецца далёка не ва ўсіх штатах, толькі за забойствы з ацягчаючымі абставінамі, не да ўсіх асобаў, а выкананне смяротнага прысуду ажыццяўляецца праз шмат гадоў з мэтай мінімізацыі судовай памылкі, што дало шматлікім асуджаным дадатковы час на доказ уласнай нявінаватасці, дазволіла вызваліцца і рэабілітавацца. СП застаецца прадметам вострай дыскусіі як унутры амерыканскага грамадства, так і ўнутры Вярхоўнага суда ЗША, бо жорсткія пакаранні забароненыя канстытуцыяй ЗША, таму кола яе ўжывання няспынна памяньшаецца.
    Таксама варта ўзгадаць, што прызначэнне суддзяў у ЗША ажыццяўляецца дэмакратычна абранымі уладамі, любы суддзя - вельмі дасведчаны юрыст і паважаны незалежны суб'ект, а не кішэнны выканаўца загадаў за прэмію і ільготную нерухомасць, пры разгляданні цяжкіх злачынстваў шырока выкарыстоўваецца суд прысяжных, а закрытыя суды - нонсэнс. Дзяржтайна бараніцца іншымі метадамі.

    Нічога з гэтага няма пры дыктатурах, у т.л. і пры лукашыцскай.

    Пасля выпадкаў мэтанакіраванага нераследвання справаў аб забойствах палітычных праціўнікаў рэжыма, вельмі сумнеўнай справы аб тэракце ў метро ў 2011 і нядаўняга распаўсюду СП на злачынствы, якія ня тычацца забойстваў (т.б. на палітычны пераслед), лукашысцкая ўлада ня мае аніякага права пазбаўляць кагосці жыцця нават праз суд. Гэта звыш таго, што смяротнае пакаранне ў Беларусі ўвогуле павіннае быць адмененае як патэнцыйная крыніца памылкі з непапраўнымі наступствамі.