Грамадства1212

Імем Рэспублікі Беларусь — расстраляць!

10 кастрычніка — Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Беларусь — адзіная на эўрапейскім кантынэнце краіна, дзе забойства грамадзян адбываецца ў адпаведнасьці з законам. Супраць сьмяротнага пакараньня выступаюць праваабаронцы і значная колькасьць грамадзян краіны.

У першы дзень суду над абвінавачанымі ў выбуху ў менскім мэтро Аляксандар Круты — бацька пацярпелай у тэракце дзяўчыны — ад імя дачкі хадайнічаў, каб працэс адклалі, пакуль у Беларусі ня будзе скасаванае сьмяротнае пакараньне як праява грубага і нецывілізаванага падыходу дзяржавы да каштоўнасьці чалавечага жыцьця. Тым часам прыхільнікі сьмяротных прысудаў спасылаюцца на рэфэрэндум 1996 году, калі за сьмяротнае пакараньне ў Беларусі выказаліся больш як 80% ад усіх, хто прагаласаваў. Аднак з таго часу ў грамадзтве шмат што зьмянілася, кажа каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэй Палуда: «Калі казаць пра лічбы, якімі мы валодаем, то яны вельмі істотна розьняцца ад тых, якія былі агучаныя ў выніку рэфэрэндуму 1996 году. І цяпер можна казаць пра тое, што толькі крыху больш за палову выказваюцца за захаваньне сьмяротнага пакараньня. Наступны крок павінен быць у кірунку ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне і ягонай поўнай адмены ў Беларусі».

Толькі сёлета ў Беларусі расстраляныя Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка, асуджаныя 14 траўня 2010 году на сьмяротнае пакараньне за забойста ў Горадні. Чакае выкананьня прысуду гомельскі рабаўнік і забойца Ігар Мялік, якому калегія Вярхоўнага суду 11 лютага адмовіла ў задавальненьні скаргі на зьмену пакараньня. Усяго ж за гады незалежнай Беларусі найвышэйшая мера пакараньня была ўжытая адносна больш як 400 чалавек.

Адмяніць сьмяротнае пакараньне ў сучаснай Беларусі надзвычай важна зь некалькіх прычынаў, кажа адзін з кіраўнікоў праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч: «Гэта важна, бо гэткім чынам дзяржава на справе дакажа, што чалавечае жыцьцё мае найвышэйшую каштоўнасьць для дзяржавы. Што дзяржава не забівае ад свайго імя. Гэтая тэма мае шмат аспэктаў, у тым ліку рэлігійны. Таксама пры такой судовай сыстэме, якая цяпер ёсьць у Беларусі, небясьпечна мець гэткую форму пакараньня. Бо наяўнасьць судовых памылак вельмі вялікая і верагодная. А ў спалучэньні са шматлікімі фактамі катаваньняў, якія пэрыядычна агучваюцца падчас гучных спраў, тым больш небясьпечна мець такую меру пакараньня, як сьмяротнае».

Адмена сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, апроч таго, — надзвычай важны складнік міжнароднай палітыкі. А менавіта — адна з умоваў далучэньня Беларусі да эўрапейскай сям'і народаў. Гаворыць адзін зь лідэраў праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Гары Паганяйла: «Яшчэ ў 1993 годзе Беларусь падала заяўку ў Раду Эўропы на ўступленьне ў гэтую арганізацыю. Адно з прынцыповых рашэньняў, якое мы павінны былі прыняць разам зь іншымі, — гэта адмена сьмяротнага пакараньня. Але заяўка ляжыць, Беларусь яе не адклікае, але і ня робіць крокаў, каб неабходныя стандарты для ўступленьня ў Раду Эўропы выканаць і на заканадаўчым узроўні аформіць, дзеля таго, каб працягнуць рух у Эўропу разам зь іншымі краінамі нашага кантынэнту».

Кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» таксама нагадвае, што сьмяротнае пакараньне — гэта вырак ня толькі злачынцам, але і іх сваякам, якія ня ведаюць ні часу сьмерці, ні месца пахаваньня сваіх блізкіх.

Каментары12

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Чыце адкрылі драўляную прыбіральню, якую мясцовыя чакалі два гады, але карыстацца ёю пакуль забаранілі10

«Самы час адмыць грахі». Баранавіцкі завод парашкоў зрабіў сэксуальную калабарацыю18

У Керчанскім праліве трэснулі напалам і тонуць адначасова два расійскія танкеры10

Беларусь і Аман плануюць адкрыць авіярэйс1

Мядзведзеў заявіў пра магчымую акупацыю новых рэгіёнаў суседніх краін13

Даследчыца фальклору — пра спевы, якія ратуюць у эміграцыі, старавераў і беларускі парадокс19

Дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык» будуць судзіць за ўдзел у маршах пратэсту10

Навукоўцы знайшлі ў сэрцы «міні-мозг». Што гэта азначае?8

У Іране затрымалі спявачку, якая праспявала без хіджаба. Але нечакана яе адпусцілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →