Свет77

«Мы не выканалі нашых абавязкаў». Кіраўнік Генштаба войска Ізраіля выступіў з першай заявай пасля атакі ХАМАС

Начальнік Генштаба Арміі абароны Ізраіля Герцы Халеві заявіў, што пры нападзе ХАМАС на тэрыторыі, якія мяжуюць з сектарам Газа, вайскоўцы не далі рады сваім абавязкам. Гэта першая заява Халеві з пачатку новага палесціна-ізраільскага канфлікту, піша «Медуза».

Начальнік Генштаба Арміі абароны Ізраіля Герцы Халеві. Фота: Maya Alleruzzo, Pool / AP Photo

«Армія абароны Ізраіля нясе адказнасць за бяспеку краіны і яе грамадзян. І ў суботу [7 кастрычніка] у населеных пунктах, якія мяжуюць з сектарам Газа, мы не выканалі нашых абавязкаў. Мы разбяромся, чаму так адбылося, але зараз час ваяваць», — заявіў Халеві, выступаючы з прамовай на базе недалёка ад мяжы з Газай.

У сваёй заяве начальнік Генштаба арміі Ізраіля заявіў, што лідары сектара Газа сутыкнуцца з наступствамі – і будуць «знішчаны». Акрамя таго, у сваёй заяве Герцы Халеві заклікаў прыхільнікаў «Хезбалы» не ўмешвацца ў канфлікт.

Халеві выказаў спачуванні сем'ям загінулых і сказаў: «Кошт вайны высокі і цяжкі. Мы зробім усё, каб вярнуць палонных дадому».

Пры нападзе ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка пацярпелі раёны на поўдні краіны, якія мяжуюць з сектарам Газа. 

Баевікі забілі і выкралі ўдзельнікаў музычнага фестывалю Universo Paralello, які праходзіў паблізу кібуца Рэім, таксама атакавалі кібуцы Кфар-Аз і Беэры, дзе забілі сотні жыхароў, некаторых людзей абезгаловілі.

Па апошніх даных, у Ізраілі ў выніку нападу баевікоў ХАМАС загінулі 1300 чалавек, каля 3300 пацярпелі. У сектары Газа, паводле звестак палесцінскіх улад, у выніку ўдараў арміі Ізраіля загінулі 1417 чалавек, пацярпелі больш за 6200.

Каментары7

  • Кон
    12.10.2023
    Пад капiрку, хамас не толькі капіруе дзеянні рашыстаў, але і атрымлівае дапамогу ад іх. Кіраўнікі хамасу лёталі ў Маскву, дзе іх сустракалі на вышэйшым узроўні ў маі 2023, а таксама ў 2022 годзе.
  • Офра
    12.10.2023
    Этого невыполнившего надо привлечь на большой срок и нахлобучить за всех погибших!
  • Гниют все
    12.10.2023
    Офра,нахлобучить надо преступников в России и Иране 

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»1

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

Дабрацца маршруткай з Гродна ў Віцебск можна будзе без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне4

У Магілёве на пераходзе насмерць збілі двух пешаходаў1

Падатковая злавіла таксіста, які вазіў ад вакзала ў Мінску да Ждановіч за 105 рублёў. Ён трапіў на 180 тысяч9

У дзень выбараў у Мінску грамадскі транспарт будзе бясплатным4

У Мінску рабочыя затрымалі кур'ера махляроў3

У заходняй навуцы расце цікавасць да Беларусі. Але з перашкодаў не толькі матрошкі ды чабурашкі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»1

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Галоўнае
Усе навіны →