240 целаў знойдзеныя на месцы правядзення музычнага фестывалю пасля рэйду палесцінцаў — СМІ
Сотні загінулых знойдзены ў раёне правядзення фестывалю Nature Party у Ізраілі, на які напалі баевікі ХАМАС.
СМІ паведамляюць, што на фестывалі загінулі каля 200 чалавек. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная. Раней у сеціве публікавалі відэа з фестывалю, з якога вынікала, што тыя, хто адпачываў, нават не ведалі, што ХАМАС пачаў баявую аперацыю і танцавалі проста пад ракетамі СПА.
Сярод знойдзеных целаў апазнаны вядомы ізраільскі футбаліст Ліёр Асулін, які гуляў за клубы «Макабі», «Бэйтар», «Хапаэль».
Паводле апошніх звестках, за суткі ў Ізраілі загінула больш за 500 чалавек, 2000 чалавек знаходзяцца ў бальніцах.
Каментары