Свет1212

Кадыраў падтрымаў Палесціну і прапанаваў свае войскі ў якасці міратворчых

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў выпусціў відэазварот, у якім падтрымаў Палесціну і звярнуўся да сусветнай супольнасці.

 

 «Звяртаюся да сусветнай супольнасці, каб яна хоць адзін раз аднагалосна прыняла справядлівае рашэнне наконт сітуацыі ў Палесціне. Звяртаюся да лідараў мусульманскіх краін — стварыце кааліцыю і заклічце тых, каго вы называеце сябрамі, Еўропу і ўвесь Захад, каб яны не бамбілі мірных грамадзян пад выглядам знішчэння баевікоў», — сказаў ён.

Таксама Кадыраў безумоўна падтрымаў Палесціну.

«Мы падтрымліваем Палесціну. І мы супраць гэтай вайны, якая, у адрозненне ад іншых канфліктаў, можа перарасці ў нешта большае», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ў выпадку неабходнасці гатовы адправіць туды войска.

«Нашы падраздзяленні гатовыя выступіць у якасці міратворчых сіл для навядзення парадку і процідзеяння любым парушальнікам», — сказаў ён. Каго менавіта мае на ўвазе, ён не патлумачыў.

Кадыраў пацвердзіў, што ў мячэць імя Ахмата Кадырава трапіла ракета. Ён не ўдакладняў, чыя гэта была ракета, але папрасіў яе, як і мячэць Аль-Акса, не чапаць.

Каментары12

  • Фрау
    09.10.2023
    шайтан, звярніся лепей да свайго хазяіна ў крамлі каб перастаў бамбіць мірных грамадзян Украіны!
  • Гэтыя раптоўныя аўтамабільный “пробки”
    09.10.2023
    Вот, дон, отправил я в июне бойцов, дон, в Ростов, дон… Э-мэ, дон, они объехали, дон, пробки, дон, заторы, дон, и уже едут, дон, к вам, братья-палестицы, дон… Маршрут сложный, дон, через мыс Доброй надежды, дон, там Яндекс-навигатор, дон, сообщил, что нет пробок, дон! Ждите нас, братья-палестинцы, дон! Через… три года, дон
  • Ёсік
    09.10.2023
    Украіну перамаглі кадыраўцы, паедуць ізраільцян забіваць? Што за правакацыі былі ў Ізраілі супраць цябе, расказвай.

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат14

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне6

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →