Культура22

Ад Літвы да Новай Зеландыі. З'явілася культурная карта беларусаў замежжа

Стваральнікі карты беларускага бізнэсу за межамі Беларусі прадставілі новы прадукт — культурную карту беларускага замежжа. Паводле стваральнікаў, яе задача — дапамагчы землякам адшукаць месцы, звязаныя з Беларуссю, глыбей даведацца ўласную гісторыю і культуру, усвядоміць унёсак ураджэнцаў нашых зямель у гісторыю і культуру іншых краін і ўсяго свету, піша «Люстэрка».

На карце больш за 200 кропак: знакавыя месцы, помнікі, музеі, магілы і нават горы, названыя ў гонар нашых землякоў. Каардынаты пазначаныя ўжо ў 30 краінах — ад суседніх з Беларуссю Літвы, Украіны, Расіі і Польшчы да далёкіх ЗША, Канады, Аўстраліі і нават Чылі.

«Працуючы над BYMAPKA, мы заўважылі, што беларусам падабаецца падтрымліваць сваіх і заказваць паслугу ў беларусаў. Адсюль у нас з'явілася ўпэўненасць, што многім з нас будзе цікава даведацца пра культурныя артэфакты, якія захоўваюцца ў музеях іх горада, або архітэктурныя аб'екты, звязаныя з нашай гісторыяй», — расказалі аўтары праекта.

У перспектыве каманда «Культмапкі» плануе распрацаваць дадатковую опцыю, якая дапаможа карыстальнікам пракласці самы кароткі маршрут да найбліжэйшага беларускага месца.

Стваральнікі карты таксама заклікаюць беларусаў дасылаць ім каардынаты месцаў, звязаных з Беларуссю і яе ўраджэнцамі, — каб зрабіць яе максімальна поўнай.

Каментары2

  • Litvin
    06.10.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Добра, але чаму не на чалавечай мове?
    10.10.2023
    У Польшчы напрыклад жывуць толькі украінцы (якія цудоўна разумеюць нашу) і беларусы.
    Але ў большасці нац-куколдаў усе адно апісанні на маскавіцкам дыялекце балгарскай

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Адна з найбуйнейшых паветраных атак». Расія выпусціла па Украіне 120 ракет і 90 дронаў6

Доктар гісторыі: Абвінавачваць медыкаў і настаўнікаў у сучаснай Беларусі ў калабарацыянізме проста абсурдна16

На беларуска-польскай мяжы расце чарга з легкавых аўто

Некалькі месяцаў таму Зяленскі адгаварыў Шольца ад званка Пуціну1

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну64

У Мінску працуе святлафор, які раздае парады. А кагосьці і пужае12

На Камароўцы знайшлі яблыкі па «цане крыла самалёта»2

Дроны ўпершыню атакавалі Удмуртыю — беспілотнік упаў на ваенны завод1

У Клімавічах адкрылі 500-кілаграмовую бляшанку тушонкі. Яе аддадуць сілавікам ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Галоўнае
Усе навіны →