Беларуская лёгкаатлетка падзялілася ўражаннямі ад жыцця ў ЗША.
«Калі вы хочаце пажыць ва ўмовах, дзе будзеце плаціць сотні даляраў за кітайскую мэблю, жудасную ежу, агідны сэрвіс, за тое, што ў вас не будзе прыліву сіл ад гэтага ўсяго — то гэта ідэальнае месца для вас», — цытуе яе «Трыбуна».
«Але калі вы хочаце якасці, сэрвісу і задавальнення, то раю вам застацца ў Еўропе», — напісала Ціманоўская.
Нагадаем, што Крысціна Ціманоўская некалькі год выступала за польскую зборную, але пасля няўдалага выступу на Алімпіядзе ў Парыжы, вырашыла зрабіць тайм-аўт і пэўны час пажыць у ЗША.
Каментары
Як выснова, я б сказаў так: калі хочыш гатаваць страву дома са звычайных (сярэдняй цэнавой катэгорыі) прадуктаў - Польшча лепей. Калі вас цікавяць прэміумныя дарагія прадукты і топавыя рэстараны нацыянальнай кухні (і не хвалюе бюджэт) - тут у Штатах можа быць цікавей. Мне ўсё такі лепей у Польшчы датычна стравы, бо я люблю сам гатаваць.