У Расіі вагнеравец задушыў сяброўку дротам ад зарадкі: яму здалося, што яна яго вярбуе на карысць Украіны
Мужчына ўдзельнічаў у войнах ва Украіне, Сірыі і Афрыцы.
У Тальяці экс-наёмнік ПВК «Вагнер» Раман Акульшын задушыў сяброўку. Ён заявіў, што яна яго вербавала для здзяйснення тэрактаў у Расіі.
Па версіі следства, у той дзень ён разам з дзяўчынай ужылі наркотыкі. Пасля гэтага партнёрка нібыта распавяла Акульшыну, што яе пляменніка-падлетка завербавалі «куратары» з Украіны для здзяйснення 20 выбухаў у Тальяці. Таксама дзяўчына папрасіла экс-наёмніка прачытаць 90-ы псалом, піша 7x7.
Мужчына разлютаваўся, нанёс сужыцельцы 26 удараў, а потым задушыў яе дротам ад зараднай прылады. На наступны дзень ён сам прыйшоў у ФСБ і прызнаўся ў забойстве. Пры гэтым заявіў, што яна «спрабавала яго завербаваць на тэрарыстычную дзейнасць».
Суд Тальяці прызнаў яўку з павіннай, удзел Акульшына ў войнах ва Украіне, Сірыі і Афрыцы, а таксама наяўнасць двух дзяцей змякчальнымі абставінамі. Былому вагнераўцу за забойства прызначылі 8 гадоў калоніі.
Каментары