Вайна22

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы

У Таганрогу згарэлі 14 прыпаркаваных аўтамабіляў, пашкоджанні атрымала прамысловае прадпрыемства, але пацярпелых няма. Паветраную трывогу ў Таганрогу абвясцілі ў 4:30 па мінскім часе, яна дзейнічала паўтары гадзіны.

«Паводле папярэдніх звестак ніхто з людзей не пацярпеў. Аб'ём атрыманых пашкоджанняў удакладняецца», — напісаў губернатар Юрый Слюсар у тэлеграм-канале.

У 4:30 у Таганрогу абвясцілі паветраную трывогу, мэр Святлана Камбулава паведаміла пра атаку беспілотнікаў і папрасіла таганрожцаў прыняць меры бяспекі.

«Па магчымасці спусціцеся на ніжнія паверхі, у падвал. Знайдзіце месца без вокнаў, сядзьце на падлогу», — напісала яна. У 6:02 трывогу адмянілі.

«Раён пашкоджання ачэплены супрацоўнікамі паліцыі. Будзе праведзена абследаванне тэрыторыі ў радыусе 1 км», — напісала мэр.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што атакаваны Таганрогскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Г. М. Бярыева. Пацвярджэнняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Гэтай ноччу нападу падвергнуўся і Бранск, там у выніку атакі беспілотніка адбыўся пажар на вытворчым прадпрыемстве, узгаранне ўдалося патушыць.

Серыя выбухаў адбылася і ў Бранскай вобласці. Пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары. Па іх словах, яны чулі каля 10 выбухаў.

Пасля гэтага пачаўся моцны пажар. Пасля ўлады паведамілі пра 10 беспілотнікаў.

Паводле аналізу ASTRA, гарэў наліўны пункт нафтаправода «Дружба» побач з Бранскам.

Каментары2

  • Пол
    11.12.2024
    Якое выдатнае беларускае слова "падвергнуліся"!
  • Белта
    11.12.2024
    хай пылае ўся расея

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі3

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны10

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў3

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі4

Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі6

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі3

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →