Нобелеўскі камітэт памылкова разаслаў інфармацыю пра будучага лаўрэата прэміі па хіміі
Шведская каралеўская акадэмія навук раніцай разаслала ліст, дзе назвала імёны ўладальнікаў прэміі па хіміі, абвяшчэнне якіх павінна быць сёння.
У лісце гаварылася, што ўзнагарода прысуджаная «за адкрыццё і сінтэз квантавых кропак» навукоўцам з ЗША Мунгі Бавендзі і Луісу Брусу, а таксама савецкаму, расійскаму і амерыканскаму навукоўцу Аляксею Якімаву.
У сваю чаргу Ева Невеліус, супрацоўніца прэс-службы Шведскай каралеўскай акадэміі навук, паведаміла SVT News, што рашэнне аб нобелеўскіх лаўрэатах пакуль не прынята.
«Адзінае, што я магу сказаць, гэта тое, што мы не можам каментаваць тое, што адбылося, і ніякага рашэння прынята не было», — сказала яна.
Яна таксама кажа, што лаўрэат будзе афіцыйна абвешчаны сёння ў 12.45, як і планавалася, па Мінску.
Заўтра будзе названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры. У 2015 годзе лаўрэаткай па літаратуры стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Чытайце таксама:
Нобелеўскую прэмію па фізіцы раздзеляць тры чалавекі
Названыя першыя лаўрэаты нобелеўскай прэміі
Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры
Каментары