Свет33

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі

У чым розніца паміж старым і новым сцягамі?

 flag of the Syrian rebels Сцяг сірыйскай апазіцыі Флаг сирийской оппозиции
Жанчына ў Дамаску са сцягам апазіцыі, які стаў дзяржаўным. Фота: Ali Haj Suleiman/Getty Images

Апазіцыя, што прыйшла да ўлады ў Сірыі, змяняе дзяржаўную сімволіку. Замест чырвона-бела-чорнага сцяга з дзвюма зялёнымі зоркамі цяпер выкарыстоўваецца зялёна-бела-чорны сцяг з трыма чырвонымі зоркамі.

Новы сцяг не ўпершыню становіцца дзяржаўным. Ён ужо выконваў гэтую функцыю ў часы першай Сірыйскай Рэспублікі, якая была створана пад французскім мандатам у 1930 годзе. Сцяг пачаў выкарыстоўвацца ў 1932 годзе.

Колеры сцягу з'яўляюцца традыцыйнымі для сцягаў арабскіх краін. Зялёны сімвалізуе першы праведны Халіфат, белы — дынастыю Амеядаў, а чорны — Абасідаў. Першапачаткова тры чырвоныя зоркі прадстаўлялі правінцыі Алепа, Дамаск і Дэйр-эль-Зор. Аднак пасля далучэння Джабаль аль-Дуруза і Латакіі ў 1936 годзе значэнне зорак змянілася: першая зорка стала сімвалізаваць Алепа, Дамаск і Дэйр-эль-Зор, другая — Джабаль аль-Дуруз, а трэцяя — Латакію. Гэты сцяг захаваўся і пасля набыцця Сірыяй поўнай незалежнасці ў 1946 годзе.

Сцяг набыў важнае сімвалічнае значэнне. Ён нагадвае аб аб'яднанні сірыйцаў у змаганні за поўную незалежнасць. Гэты сцяг сірыйская апазіцыя стала выкарыстоўваць у 2011 годзе.

Што тычыцца сцяга, які выкарыстоўваўся пры праўленні Асадаў, то яго гісторыя пачынаецца ў 1958 годзе, калі Сірыя і Егіпет стварылі Аб'яднаную Арабскую Рэспубліку. Пры стварэнні гэтай сімволікі зялёную паласу замянілі на чырвоную, а тры чырвоныя зоркі — на дзве зялёныя. Яны сталі сімваламі Сірыі і Егіпта.

flag and a portrait of Bashar al-Assad сцяг Сірыі і партрэт Башара Асада Флаг Сирии и портрет Башара Асада
Жанчына трымае партрэт Башара Асада і сцяг Сірыі (1980-2024). Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Чырвона-бела-чорныя гарызантальныя палосы лічацца панарабскімі. У такой паслядоўнасці яны прысутнічаюць на дзяржаўных сцягах Судана, Емена, Егіпта, Ірака.

Сцяг быў дзяржаўным да распаду Аб'яднанай Арабскай Рэспублікі ў 1961 годзе. На некалькі гадоў (да 1963 года) Сірыйская Арабская Рэспубліка вярнулася да зялёна-бела-чорнага сцяга з трыма чырвонымі зоркамі.

У 1963 годзе, калі да ўлады ў Сірыі прыйшла Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (БААС), вярнуўся чырвона-бела-чорны сцяг, але ўжо з трымя зялёнымі зоркамі. Зоркі сталі сімваламі лозунгу партыі — «Адзінства. Свабода. Сацыялізм».

У такім выглядзе сцяг праіснаваў да 1972 года, пакуль Сірыя разам з Егіптам і Лівіяй не ўвайшла ў Федэрацыю Арабскіх Рэспублік, і вярнуўся ў 1980 годзе, пасля яе распаду. Праўда, на ім засталіся дзве зялёныя зоркі, як і было першапачаткова ў 1958 годзе.

Syrian rebels сірыйскія паўстанцы Сирийские восставшие
Партрэт прэзідэнта Сірыі Башара Асада і выява дзяржаўнага сцяга Сірыі ў сметніцы на тэрыторыі Акадэміі ВПС у прыгарадзе Алепа, захопленай паўстанцамі. 3 снежня 2024 года. Фота: Rami Alsayed/NurPhoto via Getty Images

Сцяг стаў сімвалам правячай партыі БААС і рэжыму Асада. З прыходам да ўлады БААС устанавіла ў краіне аднапартыйную сістэму, жорстка падаўляла любую форму нязгоды. У перыяд праўлення Хафеза Асада і яго сына Башара Асада ў краіне ўмацаваўся культ асобы, палітычныя апаненты былі адпраўлены за краты. Таму не дзіўна, што з прыходам да ўлады апазіцыі гэты сцяг быў заменены.

Каментары3

  • Жвір
    09.12.2024
    Некалі тут круцілі фільм пра жыдоўскага разведчыка ў Сірыі Элі Коўна. Калі добра памятаю, фільм і меў назву "The spy". Падобна, што ў фільме была сцэна дзяржаўнага бунту ў Сірыі, калі да ўлады прыйшоў Асад старэйшы, і што цікава, Масква там не была ў баку, але на першых пазыцыях.
  • Ён яшчэ вернецца
    09.12.2024
    Тое самае чакае лукашысцкую анучку.
  • Ассад
    09.12.2024
    Ён , Нiдаждетiсь!

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →