Культура11

З дракарам і іншымі сюрпрызамі. Як адсвяткавалі Багач у Наваполацку ФОТА

У Наваполацку прайшло свята нацыянальнай культуры «Вераснёвая палітра». Гасцей запрасілі на цікавую, разнастайную праграму, нестандартным пралогам да якой стала сустрэча дракара. На старажытным караблі часоў вікінгаў па Двіне на месца падзеі прыплыла каманда сяброў «Полацкага звязу». І гэта быў не адзіны сюрпрыз, падрыхтаваны арганізатарамі, піша gorod214.by.

«Вераснёвую палітру» навапалачане прымеркавалі да старажытнага народнага свята Багач, якім у беларусаў завяршаўся цыкл вырошчвання ўраджаю. У гэты дзень было прынята падсумоўваць зробленае, дзякаваць прыродзе за яе шчодрыя дары, ладзіць святочны стол і радавацца вынікам сваёй працы.

Багачом называлі лубок з жытам, усярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Запаліўшы свечку, жыхары вёскі з песнямі насілі Багач ад хаты да хаты. Зерне сімвалізавала ўрадлівасць, жывы агонь — жыццядайную сілу сонца, а рытуал быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, сямейнага ладу.

Народная традыцыя, як кажуць навукоўцы, мае ўніверсальны характар. Незалежна ад часу і месца пражывання, людзі хочуць атрымліваць плён ад свае працы, імкнуцца да шчаслівай долі, заможнасці, дабрабыту. Таму свята застаецца актуальным і сёння, а элементы старажытнага абраду аднаўляюцца да нашых дзён.

Гэтым разам культурную праграму «Вераснёвай палітры» распачаў полацкі фальклорны гурт «Варган». Атмасферу старажытнасці дапамагалі ўзнавіць сябры клубаў гістарычнай рэканструкцыі Vargentorn і «Чорны Война», тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі звяз».

IMG_2533_новый размер

На свяце можна было пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі, падсілкавацца стравамі нацыянальнай кухні, купіць арыгінальныя сувеніры на кірмашы рамеснікаў, паслухаць старадаўнія песні і ад душы патанчыць пад скрыпку і дуду.

IMG_2546_новый размер
IMG_2527

Усе, хто завітаў тым днём у гарадскі парк Наваполацка, узбагаціліся ведамі, натхненнем, пазітыўнай энергіяй, адчуваннем далучанасці да тысячагадовых традыцый сваёй зямлі.

IMG_2630_новый размер
IMG_2544_новый размер

IMG_2658_новый размер

Каментары1

  • Владислав
    03.10.2023
    Лукашысты не паспелі перапісаць гісторыю. БЧБ касцюмы без зялёнага колеру.

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію1

«Адна з найбуйнейшых паветраных атак». Расія выпусціла па Украіне 120 ракет і 90 дронаў6

Доктар гісторыі: Абвінавачваць медыкаў і настаўнікаў у сучаснай Беларусі ў калабарацыянізме проста абсурдна16

На беларуска-польскай мяжы расце чарга з легкавых аўто

Некалькі месяцаў таму Зяленскі адгаварыў Шольца ад званка Пуціну1

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну64

У Мінску працуе святлафор, які раздае парады. А кагосьці і пужае12

На Камароўцы знайшлі яблыкі па «цане крыла самалёта»2

Дроны ўпершыню атакавалі Удмуртыю — беспілотнік упаў на ваенны завод1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Галоўнае
Усе навіны →