Ад рэдакцыі3030

Шукаем рускамоўнага аўтара для тыктока і журналіста для працы ў відэа

«Наша Ніва» мае новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.

Наша Ніва. Надпіс, згенераваны нейрасеткай glif.app

1) Чалавека, які хоча рабіць тыктокі (гэтым разам трэба рускамоўны)

Задача — і пісаць тэксты для тыктокаў, і здымацца. Базавыя патрабаванні — трэба быць добрым апавядальнікам, умець апісваць падзеі, фармуляваць навіны і, безумоўна, добра трымацца ў кадры. Патрэбныя разуменне інфармацыйнага кантэксту, адчуванне важнага ці цікавага. 

2) Журналіста, які хоча працаваць з відэа, пісаць сцэнары відэасюжэтаў

Нам патрэбныя людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (партрэтных і пра падзеі). Базавае патрабаванне — уменне добра пісаць. Акрамя таго, трэба ўмець шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей. Калі вы пры гэтым гатовыя працаваць і ў кадры — вялікі дадатковы плюс. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Калі вы маеце журналісцкі досвед, але ніколі не працавалі з відэа — не бяда. Калі вы гатовыя вучыцца, то пішыце нам з прыкладамі сваіх тэкставых публікацый.

3) Маеце ідэі сваіх праграм у тыктоку і ютубе?

Стукайцеся да нас, мы гатовыя разглядаць. 

Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.

Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Каментары30

  • А што?
    28.09.2023
    Азаронку прапануйце
  • аазіс
    28.09.2023
    Ад родных ніў, ад роднай хатыУ панскі двор дзеля красыЯны, бяздольныя, узятыГенераваць аазісЫ.
  • Андрусь
    28.09.2023
    У рэшце рэшт у гэтых беларусаў хоць нешта беларускае ўвогуле застанецца? 
    Як не эксперт у справе нацыянальнага адраджэння, якога публікуе НН, так кожны раіць беларусам  ствараць больш беларускамоўнага кантэнту, кожны бачыць праблему, што такога кантэнту вельмі бракуе, яго мала адносна кантэнтаў на любой іншай суседняй і не вельмі мове. А тут... Наша Ніва... Расійскамоўны тыктокер... Ды ў вас беларускамоўных павінна быць 5 чалавек на розныя сфры жыцця, каму-каму, а вам навошта расійскамоўны? 
    Няма словаў. Рукі апускаюцца. Навошта нам тая расійскамўная Беларусь, хоць і дэмакратычная. І так усе ў дэмакратычныя краіны паўцякалі. Такія ж небеларускія, як і тая дэмакратычная Беларусь, якая зараз вымалёўваецца. 
    Шкада і брыдка... Ганьба!  

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →