Маем новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.
1) Журналістаў, якія хочуць працаваць з відэа, у тым ліку і аўтараў сцэнароў.
Нам патрэбныя як людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (уменне шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей, і пісаць тэксты для Ютуба), так і гатовыя працаваць у кадры. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Магчыма, вы даўно марыце пра ўласную перадачу на Ютубе? Пішыце нам, любыя прапановы разглядаюцца.
2) Рэпарцёр
(Шукаць інфармацыю, правяраць інфармацыю, гаварыць з людзьмі — пісаць, а не здымаць). Пажадана мець базавы журналісцкі досвед і паглыбленыя веды ў той ці іншай сферы.
3) Вэб-рэдактар
(Трэба чалавек з досведам і дасканалай беларускай мовай). У яго задачы ўваходзіць як рэдактура журналісцкіх тэкстаў, так і пошук навін на іншых рэсурсах, рэрайт.
4) Маеце ідэі сваіх праграм у Тыктоку і Ютубе?
Стукайцеся да нас, мы гатовыя разглядаць.
5) Маеце ідэі новых тэлеграм-каналаў, твітар-каналаў, інстаграм-каналаў, якія б дапоўнілі тое, што «Наша Ніва» мае на сёння — таксама стукайцеся.
Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.
Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе, можна высылаць у Сігнал і Тэлеграм да рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.
Каментары