Свет33

Кітайскія хакеры выкралі 60 тысяч непублічных лістоў Дзярждэпа ЗША — Reuters

Расказваем, што пра гэта вядома.

Ілюстрацыя: Getty Images

Кітайскім хакерам удалося ўзламаць унутраную пошту Дзяржаўнага дэпартамента ЗША (амерыканскага МЗС) і выкрасці адтуль 60 тысяч электронных лістоў. 

Пра гэта агенцтву Reuters на ўмовах ананімнасці распавёў памочнік аднаго з сенатараў ЗША, які нядаўна прысутнічаў на закрытым брыфінгу Дзярждэпа па гэтай праблеме.

«Кітайскія хакеры пачалі атакаваць серверы Дзярждэпа ЗША яшчэ ў пачатку года. У выніку яны змаглі ўзламаць 10 сховішчаў унутранай дакументацыі з 60 тысячамі электронных лістоў, большая частка якіх датычылася рэгіёнаў Усходняй Азіі і Ціхага акіяна», — паведаміла крыніца агенцтва Reuters на ўмовах ананімнасці.

Сам Дзярждэпартамент ЗША пакуль ніяк не пракаментаваў здарэння. Тэма магчымых сувязяў хакераў з якімі-небудзь крымінальнымі групоўкамі або з кітайскім урадам таксама не раскрывалася.

Нагадаем, што нядаўна кампанія Meta (уладальнік Facebook і Instagram) змагла спыніць самую буйную ў свеце прапагандысцкую кампанію Кітая ў сацыяльных сетках.

Каментары3

  • Мойша
    28.09.2023
    Ліберальны інфантылізм таго як наймаюць гендарна роўных хлопчыкаў на працы ў спец службы дае свае вынікі
  • Мойша
    28.09.2023
    А яаго вы мяне мінусуеце? Ці забыліся як хлопчык інфантыз зліў у сеціва дадзеныя па наступальнай аперацыі Ўкраіны? Ведаю што камент вышэй выглядае ьрыдова але сэнсу ён не пазбаўлены!
  • Інфантыл
    28.09.2023
    Як гэта яшчэ кітайцы серверы не сперлі?

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку12

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вызваленне дваіх выкладчыкаў-палітвязняў з Магілёва4

Абвінавачанага ў замаху на Захара Прылепіна асудзілі да пажыццёвага зняволення

У Гродзенскай дыяцэзіі змяніўся біскуп1

Ля сцен Лідскага замка ўзводзяць рэстаран беларускай кухні

86-гадовую пенсіянерку ў Германіі высяляюць з дома. Суседзі данеслі, што яна карміла птушак17

Зелянкоўская: З Міхалком не камунікуем, гэта яго рашэнне. Нават з дзецьмі камунікую праз яго новую жонку11

Былы зяць Шайгу пракаціўся ў плацкарце па Беларусі і зняў ролік4

У Мінску гуляюць у незвычайную «Мафію». Чалавек, які вылятае, сапраўды правальваецца ў прорву1

«Калі з’явіцца які-небудзь бомж» — Цапкала расказаў сваю стратэгію на выбары 2025 года27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку12

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Галоўнае
Усе навіны →