Свет11

Спынена самая маштабная кампанія Кітая па дэзынфармацыі ў сацыяльных сетках

Група Meta, мацярынская кампанія Facebook i Instagram, абвясціла аб спыненні дзейнасці кітайскай сеткі, якая распаўсюджвала лжывую інфармацыю. Тактыка яе дзейнасці імітавала расійскую прапагандысцкую анлайн-кампанію 2014-2020 гадоў.

кібербяспека кибербезопасность cyber security

Як паведамляе Le Monde, 29 жніўня Meta абвясціла, што спыніла дзейнасць сеткі, якая распаўсюджвала дэзынфармацыю з крытыкай Злучаных Штатаў і краін Захаду, а таксама прапагандавала дасягненні Кітая.

«Разгледзеўшы іх дзейнасць у інтэрнэце, мы ацэньваем, што гэта самая буйная і плённая кампанія па аказанні ўплыву з вядомых на сёння ў свеце», —

цытуе выданне словы Бэна Німа (Ben Nimmo), аднаго з менеджараў групы, які адказвае за барацьбу з аперацыямі па дэзынфармацыі.

Частка гэтай кампаніі была заўважаная адмыслоўцамі яшчэ напрыканцы 2019 года. Тады яна атрымала назву Spamouflage з-за схільнасці да масавага распаўсюджвання паведамленняў і спасылак.

Групы бяспекі Meta выявілі ў Facebook 7704 уліковых запісаў, 954 старонкі і 15 груп, звязаных з гэтай кампаніяй, а таксама 15 уліковых запісаў у Instagram. Спецыялісты адзначаюць, што гэта вельмі вялікія лічбы. Звычайна яны выяўляюць сеткі, якія рэдка перавышаюць тысячу акаўнтаў.

Як вынікае з заявы Meta, асноўная мэта Spamouflage заключалася ў распаўсюджванні «станоўчых каментароў аб Кітаі і правінцыі Сіньцзян (дзе пераследуецца уйгурская меншасць), а таксама негатыўных паведамленняў, накіраваных на Злучаныя Штаты, заходнія ўрады, а таксама журналістаў і даследчыкаў, якія крытыкуюць кітайскі ўрад».

Meta прыпісвае гэтай кампаніі сувязь з «асобамі, звязанымі з кітайскімі праваахоўнымі органамі». Але пры гэтым не паведамляе якіх-небудзь падрабязнасцяў.

Колькасць не перайшла ў якасць

Спецыялісты адзначаюць, што Spamouflage валодала шырокімі як матэрыяльнымі, так і чалавечымі рэсурсамі і працавала з некалькімі «падраздзяленнямі», кожнае з якіх кантралявала групу фэйкавых акаўнтаў і публікавала паведамленні ў гадзіны, якія адпавядаюць гадзінам працы ў розных гадзінных паясах Кітая.

Па ацэнках Meta, гэтая кампанія была вельмі прадуктыўная і, відаць, аддавала перавагу колькасці, а не якасці. Пра гэта сведчыць факт аб тым, што пры наяўнасці каля 560 тысяч падпісчыкаў паведамленні збіралі вельмі мала каментароў, лайкаў ці рэпостаў.

Адмыслоўцы Meta звяртаюць увагу на тое, што шматлікія акаўнты, выкарыстаныя Spamouflage, мяркуючы па ўсім, былі набытыя ў рэсэлераў у іншых краінах, уключаючы В'етнам і Бангладэш. Пры гэтым аператары кампаніі часта пачыналі выкарыстоўваць гэтыя старонкі без адаптацыі.

Яны прыводзяць прыклад, як на старонцы, на якой публікавалася рэклама ніжняй бялізны на кітайскай мове, раптам з'явіліся паведамленні на англійскай мове аб беспарадках у Казахстане.

Імітацыя рускіх тэхнік

Спецыялісты Meta адзначаюць, што Spamouflage таксама спрабавала амаль ва ўсім імітаваць тактыку, якая выкарыстоўвалася падчас расійскай дэзынфармацыйнай аперацыі «Другасная інфекцыя» (2014-2020 гады). Гэтая аперацыя лічыцца адной з самых старанна прадуманых у свеце ў апошняе дзесяцігоддзе.

Як і расійская «Другасная інфекцыя», аперацыя Spamouflage не толькі была нацэленая на буйныя сацыяльныя сеткі, але і абапіралася на публікацыю шматлікіх паведамленняў на 50 платформах, уключаючы форумы з невялікім трафікам, частка з якіх ужо выкарыстоўвалася «Другаснай інфекцыяй».

Кітайскія аператары Spamouflage выкарыстоўвалі досвед расійскай аперацыі па стварэнні ў вялікіх маштабах фальшывых дакументаў і іх публікацыі ў інтэрнэце на «аднаразовых» акаўнтах, а затым іх рэтрансляцыю ў сетках. Але кітайцы аказаліся менш асцярожныя.

Спецыялісты Meta сцвярджаюць, што выявілі шматлікія выпадкі грубых памылак у ствараных фэйкавых дакументах. Яны таксама адзначаюць, што кітайцы неаднаразова дапускалі памылку паўторнага выкарыстання «аднаразовых» акаўнтаў, што палегчыла іх ідэнтыфікацыю.

Спецыялісты Meta ўпэўненыя, што, нягледзячы на тое, што кітайская Spamouflage да драбнюткіх дэталяў капіявала метады расійскай «Другаснай інфекцыі», гэтыя дзве аперацыі нічога не звязвае.

Чытайце яшчэ:

Аперацыя «Двайнік»: як дзейнічае расійская прапаганда

«Расізм, ідыятызм і гебельшчына». Вучоны разбірае хлусню расійскай прапаганды пра біялагічную зброю

Кітай сядзіць на залатой жыле генетычных даных і не хоча дзяліцца

Каментары1

  • Žvir
    30.08.2023
    Vysnova: pazbaŭliajciesia svajoj prysutnaści ŭ sacsietkach, i nichto vas nie dezynfarmuje... Čytajcie knihi, kamunikujcie ŭžyvuju, atrymlivajcie infarmacyju z viadomych i pryznanych u sviecie SMI, z reputacyjaj pravieranaj časam.

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку10

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца44

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы10

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Машыну як з коміксаў прадаюць у Баранавічах. Колькі хочуць?

Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →