Грамадства22

«З аэрапорта прыйшлося выбірацца на лодцы». Беларуска правяла некалькі месяцаў у Сьера-Леонэ і расказвае, што там і як

У ліпені ў гэтай заходнеафрыканскай краіне адбыліся агульнанацыянальныя выбары. На іх выбіралі прэзідэнта, парламэнт і мясцовыя ўлады. Беларуска Вераніка Лапуцька была на гэтых выбарах назіральніцай у складзе місіі ЕС. Радыё Свабодзе яна расказала пра ўражанні ад краіны.

У Сьера-Леонэ Вераніка правяла два месяцы. Прыехала яшчэ ўвесну, каб сачыць за ўсім працэсам падрыхтоўкі да выбараў як мэдыяаналітык. У яе была свая каманда, якая займалася маніторынгам традыцыйных мэдыя, сустракалася з прадстаўнікамі СМІ, мэдыяарганізацыямі. І на падставе ў тым ліку і яе працы цяпер паўстае справаздача Эўразьвязу. Канчатковы дакумэнт апублікуюць у кастрычніку.

Да гэтага моманту назіральнікам ЭЗ забаронена публічна ацэньваць выбары ў Сьера-Леонэ. Таму ў інтэрвію Свабодзе Вераніка расказвае не пра выбары і палітыку, а пра свае ўражаньні ад гэтай краіны.

«Адна з самых бясьпечных краін Афрыкі. Паўсюль побач і мячэці, і касьцёлы»

Сьера-Леонэ знаходзіцца ў заходняй Афрыцы, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну. Гэта 8-мільённая краіна са сталіцай у горадзе Фрытаўн, якая мяжуе з Гвінэяй і Лібэрыяй. Назва краіны паходзіць з XV стагодзьдзя, калі туды прыплылі партугальскія маракі. Яны назвалі гэтую зямлю «Львінымі гарамі». Доўгі час Сьера-Леонэ была калёніяй Вялікай Брытаніі. Але з 1961 году гэта незалежная дзяржава.

Сьера-Леонэ стала першай у жыцьці афрыканскай дзяржавай, куды трапіла Вераніка.

«Ад моманту прызямленьня ўсё было ня так, як я прывыкла ў Эўропе. Аэрапорт знаходзіцца ў затоцы і адтуль трэба на лодцы плысьці ў горад. Гэта вельмі цікавы досьвед. Інакш адтуль проста не дабярэсься. Раней яшчэ былі верталёты, але пасьля таго, як падчас пералёту загінула адна з футбольных камандаў, ад верталётаў адмовіліся. І таму цяпер толькі лодкі. Да сталіцы плысьці недзе 40 хвілін, усё гайдаецца, хвалі і вецер у твар. У Фрытаўне на лодачнай станцыі ўсе разьяжджаюцца, куды каму трэба», — расказвае Вераніка.

Сьера-Леонэ лічыцца адной з самых бясьпечных краінаў Афрыкі. Яшчэ да прыезду калегі тлумачылі Вераніцы, што гэта ідэальнае месца, калі ты пачынаеш працаваць у Афрыцы, каб не было шоку.

«Ёсьць афрыканскія краіны, дзе эўрапейцам, асабліва жанчынам, забаронена выходзіць з памяшканьня без суправаджэньня. У Сьера-Леонэ такой праблемы няма. Я гуляла там і сама, але толькі ўдзень. Паводле ўнутраных правілаў бясьпекі ўначы было нельга. Але няма там і такога, што ёсьць у нашай частцы Эўропы: калі людзі бачаць чарнаскурага чалавека, то ўсе пачынаюць глядзець. Там усім да лямпачкі, калі бачаць белага. Гэта зьвязана з тым, што, калі скончылася грамадзянская вайна, то там працавала вельмі шмат іншаземцаў, ААН, іншыя місіі. Таму ў іх традыцыйна было шмат іншаземцаў. І яны спакойна да іх ставяцца», — расказвае Вераніка.

«Пасьля грамадзянскай вайны ў іх пачала працаваць арганізацыя «Міжрэлігійная рада». У яе працы бяруць удзел прадстаўнікі абсалютна ўсіх рэлігій: габрэі, мусульмане, хрысьціяне. Гэтая рада мае права ўваходзіць ва ўправу грамадзкай тэлевізіі або ў іншыя журналісцкія арганізацыі. Яна лічыцца добрым прыкладам для іншых афрыканскіх краінаў, каб дамагчыся міру і паразуменьня». — гаворыць Вераніка.

«Атрымаць адукацыю ў Сьера-Леонэ ня так проста»

Галоўная мова камунікацыі ў краіне ангельская. На ёй размаўляюць усе. Але ёсьць у Сьера-Леонэ і мова крыё, на ёй размаўляе бальшыня. Гэта трошкі зьмененая ангельская, яна ўтварылася пасьля вяртаньня ў Афрыку былых рабоў з Амэрыкі. У розных рэгіёнах ёсьць яшчэ ўласныя спрадвечныя мовы. Часам дзеці размаўляюць на чатырох мовах: на мовах таты і мамы, крыё і ангельскай. Рэгіянальныя мовы, дарэчы, выкарыстоўваліся і падчас перадвыбарчай кампаніі. У Сьера-Леонэ стараюцца падтрымліваць дыялекты, але СМІ і адукацыя — на ангельскай альбо крыё.

«У Фрытаўне знаходзіцца самы стары ўнівэрсытэт заходняй Афрыкі. Але атрымаць адукацыю ў Сьера-Леонэ ня так проста. І справа тут зусім не ў жаданьні, а ў аб’ектыўных умовах. Цяпер у краіне сэзон дажджоў, электрычнасьць нестабільная, усё працуе на генэратарах. А яны ёсьць не паўсюль», — кажа Вераніка.

Падчас паездак у іншыя рэгіёны яна заўважыла, што электрычнасьці там можа ня быць увогуле. Тады і вады няма, бо яе электрычнасьць пампуе. У такіх умовах, лічыць беларуска, складана атрымліваць адукацыю, бо нават нельга зарадзіць батарэю кампутара. Ёсьць праблемы і з санітарыяй. Часам на цэлую ўстанову можа працаваць адзін туалет.

«Калі я глядзела на ўсё гэта, я захаплялася гэтымі людзьмі. У іх можа быць адзін кампутар на ўсю сям’ю, праблемы з электрычнасьцю. Калі пачынаецца сэзон дажджоў, то можа размыць дарогі і немагчыма нікуды даехаць. Грамадзкага транспарту, па сутнасьці, няма, ёсьць таксоўкі. Людзі дамаўляюцца, каб недзе даехаць разам. На месцы аднаго чалавека на матацыкле можа ехаць тры. За пару даляраў. Пры гэтым яна імкнуцца атрымаць адукацыю», — расказвае Вераніка.

«Асноўная ежа — рыс, смажаныя бататы, плянтаны»

Сьера-Леонэ нятанная краіна для жыцьця. Цэны даволі высокія. У сувязі з тым, што няма добрай лягістыкі, каналізацыя і электрычнасьць вельмі дарагія, канкурэнцыя абмежаваная. Пакой у сярэднім гатэлі за адну ноч можа каштаваць ад 60 да 150 даляраў.

«У іх, напрыклад, няма ўласнай кураціны ў крамах. Курынае мяса завозяць з Бразыліі і Аргентыны. І яно там каштуе таньней, чым мяса на мясцовым рынку. Вельмі танныя ўласныя морапрадукты і садавіна. Вялізны лобстэр па 7 эўра ў рэстаране. Але неяк мы шукалі памідоры, то за кіляграм прывезеных з Эўропы памідораў трэба было заплаціць 17 даляраў. Свае памідоры ў іх ня вельмі смачныя. Там багата капусты, морквы, але шмат што яны ядуць замарожанага», — расказвае Вераніка.

«У іх, напрыклад, няма ўласнай кураціны ў крамах. Курынае мяса завозяць з Бразыліі і Аргентыны. І яно там каштуе таньней, чым мяса на мясцовым рынку. Вельмі танныя ўласныя морапрадукты і садавіна. Вялізны лобстэр па 7 эўра ў рэстаране. Але неяк мы шукалі памідоры, то за кіляграм прывезеных з Эўропы памідораў трэба было заплаціць 17 даляраў. Свае памідоры ў іх ня вельмі смачныя. Там багата капусты, морквы, але шмат што яны ядуць замарожанага», — расказвае Вераніка.

Паесьці ў рэстаране каштуе ад 10 да 25 эўра. Рэстараны сабе могуць дазволіць толькі некаторыя катэгорыі эліты, у якіх высокі заробак. Сярэдні заробак у краіне — каля 50$. На вуліцы пераважна бедныя людзі, іх вельмі шмат.

Сьера-Леонэ здабывае дыямэнты і руду, яе глебы багатыя на розныя мінэралы. Часам руды ледзь не 80%. Яе вельмі танна здабываюць і дорага прадаюць. Але займаецца гэтым усяго некалькі кампаніяў. Афіцыйнае беспрацоўе ў Сьера-Леонэ амаль 4%, але рэальнае вышэйшае, бо ў статыстыку трапляюць толькі тыя, хто афіцыйна шукае працу. Шмат людзей паехалі на працу ў ЗША і Вялікую Брытанію, Нідэрлянды.

Па статыстыцы, вялікая частка сьера-леонцаў корміцца менавіта дзякуючы сваякам на Захадзе. Асноўная ежа — рыс, смажаныя бататы, плянтаны. Мяса або рыбу яны ядуць рэдка.

Сталіца нашмат багацейшая, чым рэгіёны, і шмат хто намагаецца пераехаць у Фрытаўн. У вёсках у асноўным няма санітарных умоваў, людзі жывуць, па сутнасьці, у буданах, смажаць ежу на вогнішчы.

«У сэзон дажджоў няма транспарту і перастае працаваць электрычнасьць»

Калі ў краіне спыняецца сэзон дажджоў, то прыяжджае багата турыстаў. У Сьера-Леонэ вельмі прыгожыя пляжы, лясістыя ўзгоркі.

«Але ў горадзе пляжы вельмі брудныя. Можа быць паласа 200 мэтраў шырынёй на адзін-два кілямэтры з плястыку. Людзі неяк аб’ядноўваюцца, каб гэта прыбіраць. Яны і самі выкідваюць сьмецьце, але прыходзіць шмат плястыку і з акіяну. Але знайсьці можна і вельмі цудоўныя пляжы, людзі там купаюцца і сёрфяць». — кажа Вераніка.

Сэзон дажджоў у Сьера-Леонэ пачынаецца ў чэрвені і працягваецца да кастрычніка. Кожны дзень зь вечара да ранку можа ісьці дождж. У Афрыцы вельмі лёгка пабачыць наступствы зьмены клімату. За апошнія 10-15 гадоў усё перамяшалася.

Сьера-Леонэ здабывае дыямэнты і руду, яе глебы багатыя на розныя мінэралы. Часам руды ледзь не 80%. Яе вельмі танна здабываюць і дорага прадаюць. Але займаецца гэтым усяго некалькі кампаніяў. Афіцыйнае беспрацоўе ў Сьера-Леонэ амаль 4%, але рэальнае вышэйшае, бо ў статыстыку трапляюць толькі тыя, хто афіцыйна шукае працу. Шмат людзей паехалі на працу ў ЗША і Вялікую Брытанію, Нідэрлянды.

Па статыстыцы, вялікая частка сьера-леонцаў корміцца менавіта дзякуючы сваякам на Захадзе. Асноўная ежа — рыс, смажаныя бататы, плянтаны. Мяса або рыбу яны ядуць рэдка.

Сталіца нашмат багацейшая, чым рэгіёны, і шмат хто намагаецца пераехаць у Фрытаўн. У вёсках у асноўным няма санітарных умоваў, людзі жывуць, па сутнасьці, у буданах, смажаць ежу на вогнішчы.

Палітычныя сымпатыі ў краіне вельмі часта дзеляцца паводле рэгіёнаў. Галоўныя канкурэнты — поўдзень і поўнач. Там жывуць розныя плямёны. Гэта нярэдка відаць падчас галасаваньняў на выбарах.

«Пытаньні гендэрнай роўнасьці стараліся ўздымаць падчас кампаніі і мужчыны»

Вераніка асабліва цёпла згадвае жанчын у Сьера-Леонэ і кажа, што захапляецца імі. Іхныя стартавыя ўмовы значна цяжэйшыя, чым у жанчын у Эўропе, пры гэтым яны намагаюцца атрымаць адукацыю і працаваць. Жанчын там шмат і ў дзяржаўных структурах. У краіне дзейнічае заканадаўчая квота для жанчын. Па выніках выбараў яны гэтую квоту перасягнулі. Больш за 30% дэпутатаў парлямэнту — жанчыны.

«Жанчыны намагаліся актыўна ўдзельнічаць у кампаніі. Яны актыўныя ў сацыяльных сетках і публічнай прасторы. Сярод кандыдатаў у прэзыдэнта жанчына была адна. Але пытаньні гендэрнай роўнасьці стараліся ўздымаць перад выбарнікамі і кандыдаты-мужчыны. Гэтаму можна павучыцца многім краінам з нашага рэгіёну. І гэта вельмі натуральна для іх, не крамольна». — расказвае Вераніка.

Яшчэ некаторы час таму ў розных рэгіёнах краіны існавала праблема з раньнімі цяжарнасьцямі. Нярэдка дзяўчаткі расплочваліся сэксам з кіроўцамі, якія падвозілі іх у школу. У некаторых рэгіёнах такая праблема яшчэ існуе. Тэндэнцыя прыязных жанчынам наратываў прыкметная, лічыць Вераніка.

Вольны час сьера-леонцы праводзяць зь сябрамі, сем’ямі, у барах, п’юць мясцовае піва. На выходныя ладзяць пікнікі, едуць на акіян, гуляюць на пляжах у футбол. Любяць сьпяваць, танцаваць. Бальшыня ў пятніцу ідзе ў мячэць, у нядзелю — у касьцёл.

«Мне вельмі пашанцавала, бо я шмат чула пра сьера-леонцаў, што гэта добразычлівыя людзі, адныя з самых адкрытых у Афрыцы. Не трымаюць зла за каляніяльную мінуўшчыну. Многія памятаюць грамадзянскую вайну і расказвалі, як яны гэта пераадолелі. Казалі, што трэба жыць далей, трэба забыцца на гэта і неяк пераадолець, нягледзячы на тое, што былі пакуты і сьмерці блізкіх. Я неяк праяжджала каля пляжу і ўбачыла футбольную каманду мужчын на мыліцах, з адрэзанымі рукамі і нагамі. Падчас грамадзянскай вайны яны былі дзецьмі і ім адсеклі мачэтэ рукі і ногі. Яны вырасьлі і жывуць далей, хочуць жыць. Гэтаму ў іх варта вучыцца», — гаворыць Вераніка Лапуцька.

Каментары2

  • Ад фаната яки сочыць
    26.09.2023
    Гэтая Фрау спецыялист ад усяго и ад ничаво: кали есць шанс заняцца габрэйским пытаннем за добры грант, яна тут як тут. Пазней яна эксперт ад Ната. Пазней - ад медыя. Артыкулы яе банальныя. Цяпер вось выбарчыя загвоздки. Карацей, каньюктуршчыца чыстай вады. Рэпартаж ок though
  • mikola
    26.09.2023
    Tez prugody sukala pad vygljadam *Vybarau * ? A maglo b atrymacca jak z 2 belaruskami u Turcyi.

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →