У Наваполацку за чатыры падпіскі ў фэйсбуку на 15 сутак арыштавалі фельчара
14 верасня суд Наваполацка асудзіў да 15 сутак фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі Наваполацкага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Генадзя Вазьміцеля.
Як стала вядома «Віцебскай вясне», яго абвінавацілі ў «захоўванні з мэтай распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Такое рашэнне вынесла суддзя Зінаіда Балаболава.
Згодна з пратаколам, Генадзь у сацыяльнай сетцы Facebook у раздзеле «Падпіскі» захоўваў інфармацыю суполак экстрэмісцкага характару: «Чай з малінавым варэннем», «charter97.оrg», Байсола і тактычнай групы «Беларусь».
Яны ўсе прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Каментары