Бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова асудзілі чацвёрты раз запар
Міхаіла Лапунова тройчы абвінавачвалі па ч. 1 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Ён правёў за кратамі ўжо 45 сутак.
22 верасня, напярэдадні выхаду пасля адбыцця трэцяга запар адміністрацыйнага арышту, у судзе Цэнтральнага раёна суддзя Сяргей Кармановіч разгледзеў яшчэ адну адміністрацыйную справу, заведзеную ў адносінах да Міхаіла. Ён зноў быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння і чацвёрты раз адпраўлены за краты, піша «Гомельская вясна».
Сын Міхаіла — Мікіта — адзін з самых маладых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года.
На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.
У жніўні 2022 года Мікіту Залатарову ўзмацнілі рэжым і перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму № 8.
Каментары