Палітзняволенага юнака Мікіту Залатарова перавялі з калоніі ў турму
Мікіце Залатарову змянілі рэжым і перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму № 8. Хлопец будзе адбываць пакаранне ў турме строгага рэжыму. Перадумовай такога пераводу стаў перавод хлопца з выхаваўчай калоніі ў папраўчую ў чэрвені.
Раней юнака судзілі двойчы: напачатку яго затрымалі ў 17-гадовым узросце і абвінавацілі за падзеі 10 жніўня 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў); арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).
Тады хлопца пакаралі 5 гадамі выхаваўчай калоніі.
А 12 ліпеня 2021 года хлопцу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Каментары