Грамадства

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

З 1 снежня змяніліся ўмовы для падачы заявы на атрыманне літоўскага ДНЖ праз знешніх пастаўшчыкоў паслуг. Гэта закране і беларусаў.

Было складана, а стала яшчэ складаней

Нягледзячы на тое, што ў самой Беларусі нельга зрабіць літоўскі ДНЖ праз знешняга пастаўшчыка паслуг (VFS Global), грамадзяне Беларусі мелі магчымасць падавацца ў іншых краінах. Напрыклад, Грузіі, Казахстане ці Кыргызстане.

Але з 1 снежня правілы змяніліся. Цяпер звяртацца ў VFS Global па літоўскі ДНЖ змогуць толькі грамадзяне краіны, у якой знаходзіцца аддзяленне знешняга пастаўшчыка паслуг.

Грамадзяне трэціх краін, дзе няма аддзялення знешняга пастаўшчыка паслуг, змогуць падаваць прашэнне на атрыманне часовага ДНЖ у Літве толькі ў некаторых выпадках:

  • калі яны плануюць прыехаць у Літву на падставе ўз'яднання сям'і;
  • яны едуць у Літву працаваць як высокакваліфікаваныя спецыялісты (Blue Card);
  • запрашаюцца для навучання ў навуковых і адукацыйных установах Літвы.

Як і дзе беларусу атрымаць ДНЖ Літвы?

За выключэннем вышэй акрэсленых выпадкаў, грамадзяне Беларусі могуць падаваць заяву на атрыманне ДНЖ толькі на тэрыторыі самой Літвы.

Нагадаем, з 1 ліпеня, за некаторымі выключэннямі, іншаземцы могуць працаўладкавацца ў Літве толькі пасля атрымання часовага ДНЖ.

Да 1 ліпеня 2024 года іншаземцы з трэціх краін маглі пачаць працаваць без літоўскага ДНЖ. Для гэтага дастаткова было мець візу або ДНЖ іншай краіны ЕС, якія дазвалялі легальна знаходзіцца ў краіне. Прыступіўшы адразу да працы, замежнік паралельна падаваўся на атрыманне ДНЖ на падставе працы.

Каментары

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш4

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Кашперскі здымае фільм жахаў «Суд мёртвых» па матывах беларускіх судоў2

Стала вядома пра вызваленне 22-гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні8

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі БПЛА пяты дзень гарыць нафтабаза2

У Бельгіі мясцовых жыхароў заклікалі не выкідаць елкі, а… з’есці іх. Прапанавалі нават стравы6

Швейцарыя заявіла пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Пуціна і Трампа па расійска-ўкраінскай вайне 3

Рэйс «Белавія» ў Санкт-Пецярбург праз надвор'е вяртаецца ў Мінск

Не пусціць у хату калядоўніка — дрэнная прыкмета. Як і дзеля чаго калядавалі беларусы1

У Расіі знялі з продажу кнігу пра Варшаўскае гета пасля даносаў Z-актывістаў2

Перад прэзідэнцкімі выбарамі Мінабароны чакае правакацыі з боку «збеглых», якіх «узбройваюць за мяжою»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш4

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Галоўнае
Усе навіны →