Warner Bros. Games не дасць беларусам гуляць у сваю новую відэагульню
Гульцы з Беларусі ўсё ж не змогуць гуляць у Mortal Kombat. Кампанія Warner Bros. Games афіцыйна пацвердзіла, што іх новая гульня Mortal Kombat 1 не будзе даступная на тэрыторыі Беларусі і Расіі, заўважыў Reform.by.
Mortal Kombat 1 — камп'ютарная гульня ў жанры файтынг, якая распрацоўваецца студыяй NetherRealm Studios і выдаецца Warner Bros. Games.
Гэта дванаццатая частка ў асноўнай серыі Mortal Kombat. Яна выйшла 19 верасня 2023 года. А для тых, хто замовіў гульню, яна стала даступнай 14 верасня 2023 года. Ужо з гэтай даты гульцы з Расіі і Беларусі сутыкнуліся з тым, што ім былі адключаныя сеткавыя функцыі. У сеціве хадзілі чуткі, што кампанія пасля афіцыйнага рэлізу можа дазволіць гульцам з Беларусі і Расіі карыстацца паўнавартаснай версіяй, але гэтага не адбылося.
Warner Bros. Games уваходзіць у лік кампаній, якія адмовіліся працаваць на рынках Беларусі і Расіі з-за развязанай імі поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.
Каментары
P.S.
замест гульні сходзяць на канцэрт сясцер грузевых.