У Польшчы прызначылі прадстаўніка па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі
Ім стаў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, які пакінуў нашу краіну ў кастрычніку 2020 года.
Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі стаў упаўнаважаным МЗС па супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі, паведамляе «Позірк».
У гэтай якасці дыпламат цяпер прадстаўляецца на сваёй старонцы ў твітары.
Міхальскі займаў пасаду амбасадара ў Беларусі з 15 мая 2018 года па 31 жніўня 2023 года.
Ён пакінуў Беларусь у кастрычніку 2020 года, пасольства Польшчы да завяршэння яго кадэнцыі ўзначальваў часовы павераны.
Пасада ўпаўнаважанага па супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі ўведзена загадам міністра замежных спраў Польшчы № 17 ад 29 жніўня, які набыў моц 1 верасня.
Каментары