Стварылі сайт, які мае дапамагчы беларусам вырашаць пашпартныя праблемы
Пры дапамозе Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага пераходнага кабінета і Народных амбасадаў Беларусі ў інтэрнэце стварылі сайт, які паводле задумкі мае дапамагчы беларусам, якія знаходзяцца за мяжой і інтарэсы якіх закранутыя ўказам Лукашэнкі №278 ад 4 верасня 2023 года, сарыентавацца ў тым, як праблемы могуць вырашацца ў краінах іх пражывання.
На гэтым сайце выкладзены спіс дзяржаў, што прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут можна знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах.
Інфармацыю на сайце збіраюцца пастаянна абнаўляць і дапаўняць, яе могуць дасылаць і карыстальнікі на адрас [email protected].
Каментары