Усяго патроху22

Машына абліла чалавека вадой з-пад колаў. Ці можна пакараць кіроўцу?

З такім пытаннем у рэдакцыю баранавіцкай газеты «Наш край» звярнулася адна з жыхарак горада. Міліцыя ёй адказала.

Фота ілюстрацыйнае

«У адзін з непагодных дзён я ішла па тратуары па сваіх справах, як раптам у гэты момант мяне абліў з лужыны аўтамабіль, які праязджаў міма, ад чаго ўся мая сукенка стала мокрай і бруднай. Я паспела запомніць рэгістрацыйныя знакі аўтамабіля. Ці прадугледжаная за гэтае дзеянне адказнасць? — так гучала пытанне чытачкі.

У Баранавіцкай міліцыі на яго адказалі так:

«Для таго, каб прыцягнуць да адказнасці такога кіроўцу, неабходна ўстанавіць наяўнасць у яго на здзяйсненне такіх дзеянняў прамога намеру.

Калі будзе даказана, што чалавек абліў пешахода вадой наўмысна, ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».

Па гэтым артыкуле кіроўца можа быць пакараны штрафам у памеры ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь, грамадскімі работамі ці адміністрацыйным арыштам. Калі ж злы намер не будзе даказаны, то кіроўца нічога з пункту гледжання законаў не парушаў.

Таксама пацярпелы можа звярнуцца ў суд з грамадзянскім пазовам у дачыненні да арганізацыі, якая абслугоўвае той ўчастак дарогі, на якім адбыўся інцыдэнт. Калі гэта адбылося менавіта з-за кепскай якасці дарогі, то тэарэтычна можна спагнаць кампенсацыю за матэрыяльную і маральную шкоду з яе.

Каментары2

  • Кіроўца не аблівае вас, вас абліваюць дарожнікі
    07.09.2023
    А мо пакараць дарожнікаў, кіроўца не мусіць спаняццаперад лужай - гэта можа стварыць аварыйную сітуацыю за ім!!!
  • Улад
    07.09.2023
    А калі кіровец збівае чалавека, няўжо таксама неабходна устанавіць: наўмысна ці не? І калі "злога намеру не было", то і правапарушэння няма? Свабодны! ехай далей!

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі распаўсюдзяць Віфлеемскі агонь, але даставяць не з Віфлеема

Улады знайшлі спосаб забяспечаць насельніцтва айчыннай свінінай. Вось план4

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?3

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка3

Дадайце палову шклянкі солі падчас мыцця адзення. Эфект вас здзівіць5

Еўрасаюз бярэцца ствараць альтэрнатыву Starlink9

Украінскае МЗС паведаміла, на якія перамовы і гарантыі Мінск мае права прэтэндаваць10

Трамп заявіў, што вайскоўцы ведаюць, адкуль вылятаюць дроны, але з нейкай прычыны маўчаць1

Ва УСУ заявілі пра наяўнасць ва Украіны лазернай зброі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім

Галоўнае
Усе навіны →