На Траякураўскіх могілках у Маскве 6 верасня адбылося адкрыццё помніка спеваку Юрыю Шатунову. Сёння яму споўнілася б 50 год.
На цырымонію прыехалі блізкія, калегі і прыхільнікі артыста — сотні чалавек. Манумент зроблены з бронзы і знаходзіцца на гранітным пастаменце, перадае ТАСС.
Шатуноў памёр ад шырокага інфаркту ў ноч з 22 на 23 чэрвеня. 28 чэрвеня артыста крэміравалі: частку праху пахавалі ў Маскве, частку — павезлі ў Германію.
Удава Шатунова Святлана з дзецьмі прыляцела ў Расію для адкрыцця помніка. Паводле яе слоў, помнік каштаваў яе сямʼі 10 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 100 тысяч даляраў).
Каментары