Свет44

Прэм'ер Японіі з'еў рыбу з Фукусімы, каб паказаць, што яна бяспечная пасля зліву вады з АЭС

Разам з Кісіда морапрадуктамі з Фукусімы паабедалі чальцы ўрада. Яны назвалі ежу смачнай і заявілі, што яна не можа нашкодзіць здароўю.

Фота: Cabinet Public Affairs Office via AP

Прэм'ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда публічна з'еў рыбу з Фукусімы, каб прадэманстраваць, што морапрадукты ў раёне мясцовай АЭС, адкуль улады пачалі зліваць радыеактыўную ваду, бяспечныя, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Разам з Кісіда морапрадуктамі з Фукусімы паабедалі чальцы ўрада Японіі. Яны назвалі ежу смачнай і заявілі, што яна не можа нашкодзіць здароўю.

24 жніўня японская кампанія Tokyo Electric Power Co па рашэнні ўрада пачала зліваць ваду з АЭС «Фукусіма-1», якая гадамі збіралася на станцыі пасля аварыі, у Ціхі акіян. Яе вырашылі зліваць за кіламетр ад берага праз падводны тунэль.

Улады кажуць, што мерапрыемствы не нашкодзяць экалогіі: вада ачышчаная і моцна разбаўленая. Тым не менш у сваім саставе яна ўтрымлівае радыеактыўныя элементы. 24 жніўня Кітай абвясціў пра забарону ўвозіць морапрадукты з Японіі.

Каментары4

  • жэўжык
    31.08.2023
    Дык яны ж толькі пачалі зліваць 24 жніўня. Мабыць тая рыбіна з яго талеркі яшчэ не паспела добра падхарчавацца радыеактыўнымі элементамі?
  • верх
    31.08.2023
    Клоўны
  • Basyl
    31.08.2023
    1. Как доказать что рыба именно оттуда. 2. Как верно заметили выше, рыба накапливает тяжёлые металлы и радиацию. 3. Однократное употребление может и не навредит организму, но люди, которые там живут будут употреблять ее в течение всей жизни, что увеличивает время воздействия, а также аккумуляцию в организме человека и всей пищевой цепочки. 4. Ну и т.д и т п

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →