Грамадства22

Наўседа наведаў літоўска-беларускую мяжу: «сітуацыя з непрадказальным суседам застаецца напружанай»

У аўторак Гітанас Наўседа сустрэўся з кіраўніцтвам памежнай службы Літвы і супрацоўнікамі Варэнскага памежнага атрада. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні аховы мяжы Літвы з Беларуссю і ўзмацнення боегатоўнасці памежных структур, паведамляе Delfi.lt.

Гітанас Наўседа і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас. Фота: VSAT

Прэзідэнта Літвы азнаёмілі з маніторынгам участка дзяржаўнай граніцы Варэнскага пагранічнага атрада і заставы імя Аляксандраса Бараўскаса, алгарытмамі рэагавання, міжведамасным узаемадзеяннем, рэгіянальнай міжнароднай каардынацыяй.

Ён наведаў кантрольна-аператыўны цэнтр аховы, ацаніў тэхнічнае забеспячэнне і абсталяванне памежных падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Прадстаўнікі памежнай службы паказалі спецыфіку ўчастка дзяржаўнай мяжы, кантраляванага Варэнскім памежным атрадам.

Google.map

Задаволены тэндэнцыяй да зніжэння нелегальнай міграцыі, кіраўнік Літвы падкрэсліў, што сітуацыя на мяжы з агрэсіўнай і непрадказальнай дзяржавай, тым не менш, застаецца напружанай.

Што да вагнераўцаў, то цяпер Літва не валодае інфармацыяй аб схемах нелегальнай міграцыі, звязаных з гэтым ваенным фармаваннем. Аднак паступаюць навіны пра тое, што наймітам вышэйзгаданай кампаніі ўжо больш за месяц выдаюцца беларускія пашпарты, што выклікае непакой.

Наўседа станоўча ацаніў абноўлены план аховы дзяржаўнай мяжы.

Каментары2

  • ..
    30.08.2023
    "Аднак паступаюць навіны пра тое, што наймітам вышэйзгаданай кампаніі ўжо больш за месяц выдаюцца беларускія пашпарты, што выклікае непакой."
    мда уж...
  • жэўжык
    30.08.2023
    Відаць спатрэбіцца стварыць нейкі базавы тэст на беларускую мову, каб выкрыць уладальнікаў гэтых фальшывых пашпартоў, выдадзеных вагнераўцам.

Украінцы выбілі расіян ад Купянска

Украінцы выбілі расіян ад Купянска

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы выбілі расіян ад Купянска

Украінцы выбілі расіян ад Купянска

Галоўнае
Усе навіны →