Апошні акорд лета: заўтра да +35°С і нават град. Але восень прыйдзе строга па раскладзе
На сераду абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У ноч на 30 жніўня месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Днём месцамі па краіне чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град.
Ноччу +15..+21°С, днём +29..+34°С, месцамі ў Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да +35°С, уздоўж польскай мяжы больш камфортна: +26..+28°С. У Мінску +30..+32°С.
У чацвер, 31 жніўня, на большай частцы тэрыторыі —кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +14..+21°С, днём ад +21°С на захадзе да +30°С на ўсходзе.
У Гродне, Мінску і Брэсце +21°С, у Віцебску +26°С, у Магілёве і Гомелі да +30°С.
1 верасня ноччу +11..+18°С, максімальная днём +19..+25°С.
У Мінску, Гродне і Брэсце +19°С, у Віцебску +20°С, у Магілёве і Гомелі +20°С.
Каментары
как на тебе - опять помешала погода