Эканоміка

«Адстаю за вас». За колькі прадаюць месца ў чарзе на мяжы з Літвой і Польшчай

Нядаўна Літва прыпыніла працу двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Пасля гэтага чэргі на выезд у Еўропу сталі яшчэ большымі. Але ёсць ахвотныя патрымаць месца для іншых. «Наша Ніва» высвятляла, колькі бяруць за такія паслугі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Чэргі павялічыліся

Да закрыцця Літвою пунктаў пропуску «Лоша» і «Відзы» на беларуска-літоўскай мяжы функцыянавала 6 пунктаў пропуску. Час ад часу ў некаторыя дні і гадзіны там збіраліся даволі істотныя чэргі, але хапала момантаў, калі заехаць на тэрмінал можна было адразу.

Пасля таго, як «Лоша» і «Відзы» спынілі працу, чэргі ў «Каменным Лозе» і «Беняконях» пачалі мець перманентны характар.

Згодна з архівам чэргаў на сайце Дзяржпагранкамітэта, на гэтых двух пунктах пропуску пачынаючы з 18 жніўня не было ні гадзіны, каб перад уездам на тэрмінал не было чэргаў. Хоць у першай палове месяца такое здаралася даволі часта.

У «Катлоўцы» апошні раз не было чэргаў на выезд з Беларусі 22 жніўня і то ўсяго на некалькі гадзін. У «Прывалцы» такое адбывалася двойчы па некалькі гадзін: вечарам 19 жніўня і раніцай 21 жніўня.

Заробкі, як у Еўропе

Праз павелічэнне чэргаў, у якіх нярэдка даводзіцца праводзіць больш за суткі, сталі яшчэ больш папулярнымі паслугі людзей, якія гатовыя пастаяць за вас.

Кліентаў прадпрымальныя грамадзяне шукаюць праз адмысловыя чаты ў Viber або Telegram.

Так, напрыклад, адстаяць за вас у чарзе на «Прывалцы» могуць па стаўцы 6 даляраў за гадзіну. Папярэдне трэба заплаціць 70 рублёў за бронь, якія потым пойдуць у залік пагадзіннай аплаты.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

За гэтыя грошы чалавек будзе стаяць за вас у чарзе на сваім аўто. Па меры набліжэння да шлагбаума ён выязджае з чаргі, а вы заязджаеце на яго месца. У залежнасці ад колькасці аўто ў чарзе і хуткасці працы памежнікаў і мытнікаў на гэта можа сысці ад 10 гадзін. Каб не стаяць дадатковых 15 гадзін чакання ў чарзе, падарожніку давялося заплаціць 90 даляраў.

Іншыя за свае паслугі называюць кошт у 100-150 рублёў у залежнасці ад часу чакання. Але калі раптам давядзецца стаяць больш за 12 гадзін, то ў 150 рублёў укласціся не атрымаецца, патлумачыў адзін з карыстальнікаў, які размясціў прапанову ў адмысловым чаце.

Паколькі чэргі збіраюцца і ў адваротным кірунку, то падобным займаюцца і на літоўскім баку. Там у залежнасці ад даўжыні чаргі месца бліжэй да шлагбаума прадаюць па цэнах ад 50 да 100 еўра.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: Straż Graniczna

Польскі кірунак

Падобны від бізнэсу таксама распаўсюджаны на беларуска-польскай мяжы ў адзіным дзейным легкавым пункце пропуску «Брэст».

Каб пастаяць за вас у чарзе да зоны чакання, бяруць да 80 еўра. Абяцаюць, што гэта сэканоміць не менш за 12 гадзін. Некаторыя гатовыя адстаяць усю чаргу на вашым аўто за 100 еўра. Кажуць, што такім чынам час чакання стане меншым на 20 гадзін.

Паслугі людзей, якія за немалыя па беларускіх мерках грошы гатовыя пастаяць у чарзе за вас, сапраўды дапамагаюць скараціць час чакання ў чарзе. Але не трэба забывацца, што ўнутры тэрмінала стаяць давядзецца ў любым выпадку самастойна. На гэта таксама можа сысці некалькі гадзін.

Чытайце таксама: 

Прэм'ерка Літвы паабяцала не закрываць двух новых пераходаў на мяжы з Беларуссю

Наўседа заклікаў не ператвараць закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю ў спорт

Праз мяжу на ровары. Наколькі гэта можа сэканоміць час

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →